wd wp Пошук:

Блез Паскаль

Блез Паска́ль (фр.: Blaise Pascal; 19 чэрвеня 1623, Клермон-Феран — 19 жніўня 1662, Парыж) — французскі філосаф і літаратар, матэматык, фізік i крэацыяніст.

Стварыў вылічальную машыну (працу над якой распачаў у 1642 годзе), якая атрымала назву «паскаліна». Устанавіў асноўны закон гідрастатыкі, падцвердзіў меркаванне Эванджэліста Тарычэлі пра існаванне атмасфернага ціску. У палове жыцця адышоў ад вывучэння прыродазнаўчых навук і зацікавіўся філасофіяй і рэлігіяй, схіляўся да янсенізму.

З 1655 жыў у кляштары янсеністаў. Аўтар філасофскіх трактатаў і сатырычных твораў. У філасофскіх творах — «Думкі» (апубл. 1669) і інш. выказваў ідэі аб трагічнасці і кволасці чалавека, які знаходзіцца паміж двума бяздоннямі — бясконцасцю і мізэрнасцю («чалавек — часцінка, якая мысліць»). Выступаў за аўтаномію навукі ў адносінах да філасофіі, сцвярджаў каштоўнасць эксперыментальнага метаду. Лічыў, што «чалавек прызначаны для бясконцасці», а розум павінен падначальвацца фактам. Шлях спасціжэння таямніц быцця, выратавання чалавека ад адчаю бачыў у хрысціянстве. Палеміка з езуітамі адлюстравалася ў «Лістах да правінцыяла» (1656-57) — шэдэўры французскай сатырычнай прозы.

Яго імем названа мова праграмавання — паскаль, і адзінка ціску — паскаль.

Вядомасць атрымала і яго сястра Жаклін Паскаль.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 https://www.biography.com/people/blaise-pascal-9434176 Праверана 29 жніўня 2018.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Blaise Pascal // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Аверинцев С. С. Паскаль Блез // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 19 : Отоми — Пластырь. — С. 260–261.
  5. Аверинцев С. С. Паскаль Блез // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 19 : Отоми — Пластырь. — С. 260–261. Праверана 26 лютага 2017.
  6. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Памерлі ў Парыжы
Памерлі 19 жніўня
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1623 годзе
Артыкулы пра асоб без альма-матар
Філосафы Францыі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Нарадзіліся ў Клермон-Феране
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Фізікі Францыі
Памерлі ў 1662 годзе
Нарадзіліся 19 чэрвеня
Асобы