Сент-Эцье́н[2] (фр.: Saint-Étienne, акс.: Sant Estève) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Луара рэгіёна Авернь — Рона — Альпы. Насельніцтва — 176 800 чалавек (на 2004 год). Горад названы ў гонар святога Стэфана.
З XVI стагоддзя ў Сент-Эцьене развівалася зброевая прамысловасць. У час Вялікай французскай рэвалюцыі, Сент-Эцьен на кароткі час быў перайменаваны ў Арм-Віль (па-французску: Armeville — «зброевы горад»). Пазней, ён стаў цэнтрам здабычы вугалю, а ў апошні час вядомы вытворчасцю веласіпедаў.
Яшчэ ў першай палове XIX стагоддзя Сент-Эцьен быў невялікім мястэчкам з насельніцтвам каля 33 тысяч чалавек у 1832 годзе, але ў 1880 годзе дзякуючы прамысловай рэвалюцыі і бурнаму росту індустрыі колькасць жыхароў дасягнула 110 тысяч.
У горадзе размешчаны такія вядомы адукацыйны цэнтры як Універсітэт імя Жана Манэ, школа шахцёраў, школа мастацтваў, Нацыянальная школа інжынераў, Вышэйшая камерцыйная школа. Працуюць музеі сучаснага мастацтва, шахт, прамысловага мастацтва. Дзейнічаюць тэатры «Камеды Сент-Эцьен», «Планетарый», «Эспланада-Опера»[3].
У горадзе месціцца шматразовы чэмпіён Францыі футбольны клуб «Сент-Эцьен».