wd wp Пошук:

Горад на правах павета

Горад на правах павета — адміністрацыйная адзінка мясцовага самакіравання ў Польшчы. Горадам на правах павета з’яўляецца гміна ў статусе горада, якая выконвае функцыі павета. У горадзе на правах павета выканаўчую ўладу ўзначальвае прэзідэнт горада.

Гарады на правах павета не з’яўляецца паветамі, а ўсяго толькі гмінамі, якім заканадаўчая ўлада, улічваючы іх спецыфіку, даручыла пашыраную сферу задач.

Наступствы прадастаўлення гарадам правоў павета наступныя:

Акрамя таго, у арганізацыйнай структуры горада, які валодае правамі павета, з’яўляецца орган, які не функцыянуе ў «звычайнай» гміне (камісія бяспекі і парадку). Па сутнасці горад на правах павета з’яўляецца гмінай, яго органы падлягаюць перш за ўсё рэгуляванню законам аб гмінным самакіраванні.

Статус горада на правах павета, пасля ўвядзення ў дзеянне адміністрацыйнай рэформы Польшчы 1 студзеня 1999, атрымалі:

Варшава атрымала статус горада на правах павета 27 лістапада 2002; у гадах 1999—2002 паралельна існавалі Варшаўскі павет і горад сталічны Варшава. Валбжых з 1 студзеня 2003 года страціў статус горада на правах павета і быў уключаны ў склад Валбжыхскага павета.

Усяго з 1 студзеня 2003 года ў Польшчы маецца 65 гарадоў, якія носяць статус горада на правах павета.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Польшчы