wd wp Пошук:

Агуці

Агуці, гарбатыя зайцы (Dasyprocta) — род млекакормячых атрада грызуноў.

Адрозніваецца 20 відаў. Жывуць каля рэк у трапічных лясах і сухіх саваннах Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі, вострава Трынідад і Малых Антыльскіх астравоў на вышыні да 2000 м.

Даўжыня цела 41—62 см, хваста 1—3,5 см, маса 1,3—4 кг. Афарбоўка ад ярка-залацістай да цёмна-шэрай. На доўгіх задніх нагах 3 пальцы.

Добра плаваюць. Кормяцца лісцем, пладамі, арэхамі.

Шкодзяць плантацыі цукровага трыснягу. Аб’ект палявання.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грызуны
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта