wd wp Пошук:

Універсітэт Вест-Індыі

Універсітэт Вест-Індыі (UWI; англ.: University of the West Indies) — вышэйшая навучальная ўстанова, якая абслугоўвае шэраг дзяржаў і залежных тэрыторый (былых брытанскіх калоній) рэгіёну Антыліі (астраўной зоны Цэнтральнай Амерыкі) — Вест-Індыі, а таксама Беліза і Гаяны. Ва ўсіх гэтых краінах афіцыйнай мовай традыцыйна служыць англійская.

Гісторыя

Універсітэт быў заснаваны ў 1948 годзе па рэкамендацыі Камісіі Асквіта, першапачаткова ў якасці каледжа Лонданскага ўніверсітэта, і атрымаў афіцыйную назву: University College of the West Indies (UCWI). Першы кампус UCWI быў заснаваны на Ямайцы, у горадзе Мона (за пяць міляў ад Кінгстана), у карпусах былога лагера эвакуяваных сюды ў гады Другой сусветнай вайны гібралтарцаў.

У 1960 годзе Імперскі Каледж Трапічнай Агрыкультуры (англ. Imperial College of Tropical Agriculture) быў пераўтвораны ў другі кампус UCWI на Трынідадзе. У 1962 годзе каледж UCWI атрымаў статус незалежнага Універсітэта Вест-Індыі (UWI). У 1963 годзе быў створаны трэці кампус УВІ (UWI) на Барбадасе.

Зноскі

  1. http://uwi.edu/vcreport/2015-2016/pg-studentstats.php
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэт Вест-Індыі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96