wd wp Пошук:

Тыгровая акула

Тыгровая акула (Galeocerdo cuvier) — адзін з найбольш распаўсюджаных відаў акул на Зямлі.

Тыгровая акула шырока распаўсюджаная ва ўсім свеце і жыве як у акіяне, так і паблізу ад ўзбярэжжа.

Постаць

Адна з самых буйных драпежных рыб. Дасягае ў даўжыню 5 м, але сустракаюцца і больш буйныя асобіны, яны з’яўляюцца жывароднымі істотамі, колькасць акулёнкаў можа дасягаць да 40 штук. Вага — ад 570 да 750 кг. Гэтая акула атрымала сваю назву з-за палос, падобных на тыгровыя, якімі пакрытыя маладыя асобіны.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Акулы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта