wd wp Пошук:

Калінінградскі заліў

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Заліў у польскім Фромбарку

Калінінградскі заліў (таксама Ві́слінскі заліў) — заліў, размешчаны ў паўднёвай частцы Балтыйскага мора, званы таксама Віслінскім (у Польшчы), нямецкая назва ням.: Frische Haff, літоўская назва літ.: Aistmarės. Беларуская назва ад размешчанага на заліве горада Калінінград.

Геаграфія і гідралогія

Фактычна Калінінградскі заліў з’яўляецца лагунай — амаль закрытым вадаёмам, аддзеленым ад мора пясчанай Балтыйскай (Віслінскай) касой. Абмен вады адбываецца праз вузкі Балтыйскі праліў, размешчаны ва ўсходняй частцы ў раёне горада Балтыйска. Узровень вады ў заліве некалькі вышэй узроўня мора, таму ў праліве, які злучае заліў з морам, маецца цячэнне. У заліў упадаюць рэкі Нагат (правы рукаў Віслы), Прэголя, Прахладная і іншыя, таму вада ў заліве з’яўляецца даволі прэснай.
Даўжыня заліва 91 км, шырыня вар’іруе ад 2 да 11 км, плошча 838 кв. км. Агульная берагавая лінія працягнулася на 270 км, з якіх 159 км адносяцца да Расіі і 111 км да Польшчы. Сярэдняя глыбіня складае 2,7 м, максімальная (за выключэннем штучнага фарватара — Калінінградскага марскога канала) 5,2 м. Уздоўж канала знаходзяцца насыпныя астравы (Зялёны і інш.). Найбольш буйны востраў Насыпны знаходзіцца на расійскай тэрыторыі. Назва кажа пра яго паходжанне. Ён быў штучна створаны на натуральнай водмелі ў 30-я гады мінулага стагоддзя. Падчас вайны на ім знаходзілася батарэя пражэктарных установак. Цяпер там усталяваны два навігацыйных знака: 1.Насыпны-Паўночны і 2.Насыпны-Паўднёвы, якія дзейнічаюць з 10 красавіка па 5 снежня.[1][2]

Акваторыя заліва падзелена паміж Расіяй і Польшчай, пры гэтым 56,2 % яе плошчы адносяцца да Расіі і астатнія да Польшчы.[1][2] Па акваторыі праходзіць мяжа Калінінградскай вобласці. Берагі нізкія, багністыя, з іглічным лесам. Узімку пакрываецца лёдам. Порты: Балтыйск (на беразе праліва), Калінінград[3].

Фаўна

Заліў насяляе 57 відаў кругларотых і рыб, якія адносяцца да 22 сямействаў (з якіх 20 відаў адносяцца да карпавых). Асноўныя прамысловыя рыбы — салака, лешч, судак, вугор, плотка, акунь і чахонь (Pelecus cultratus). У меншай ступені маюць прамысловае значэнне мянтуз, шчупак, жэрах, гусцяра, рачная камбала (Platichthys flesus) і ёрш.[4].

Зноскі

  1. 1 2 Н. Н. Лазаренко, А. Маевский (ред). Гидрометеорологический режим Вислинского залива. — Ленинград: Гидрометеоиздат, 1971. — 279 с.
  2. 1 2 Ulrich Schiewer (рэд). Ecology of Baltic Coastal Waters. — Springer, 2008. — 428 с. — ISBN 3540735232.
  3. БСЭ(недаступная спасылка)
  4. Ю. К. Руйгите. Морфо-экологическая характеристика и возможности промыслового использования густеры (Blicca bjoerkna L.) Вислинского залива Балтийского моря. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата биологических наук. Калининград — 2009. онлайн

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Геаграфія Вармінска-Мазурскага ваяводства
Катэгорыя·Геаграфія Калінінградскай вобласці
Катэгорыя·Лагуны
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Залівы Польшчы
Катэгорыя·Залівы Балтыйскага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Залівы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Геаграфія Паморскага ваяводства