wd wp Пошук:

Карпавыя

Карпавыя (Cyprinidae) — сямейства рыб атрада карпападобных.

Рачныя і азёрна-рачныя рыбы, пераважна чародныя. Кормяцца ў асноўным доннымі або завіслымі ў вадзе арганізмамі. Нераст звычайна на добра прагрэтых мясцінах. Многія віды маюць прамысловае значэнне.

На Беларусі самае вялікае сямейства, аб’ядноўвае 28 відаў. Найбольш пашыраныя і шматлікія лешч, гусцяра, плотка, пячкур, верхаводка, карась залаты, краснапёрка; у сажалкавых гаспадарках і прыродных вадаёмах акліматызуюцца амур белы, таўсталобікі (стракаты і звычайны), сазан.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы рыб
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карпавыя