wd wp Пошук:

Зэльва

Зэ́льва[2] (афіц. транс.: Zeĺva) — гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Зэльвенскага раёна, на р. Зэльвянка. За 132 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі ВаўкавыскБаранавічы. Насельніцтва 6 795 чал. (2017)[3].

Назва

Назва Зэльвы паходзіць ад назвы рэчкі Зэльвянка (у крыніцах 16 стагоддзя - Зельвея, Зельва), якая, у сваю чаргу, мае балцкае паходжанне і звязанае з літоўскім žalvas “зеленаваты”[4]. У Літве аналагі - гідронімы Zelva, Zelvė, Želva, Želvis, што маюць такое ж паходжанне[5].

Гісторыя

Вядомая з 1470 як сяло Вялікая Зэльва, належала М. Нацэвічу. З 1477 вядомы суседні маёнтак Малая Зэльва. З 16 ст. Вялікая і Малая Зэльва знаходзіліся ва ўласнасці Вішнеўскіх, Ільінічаў, Забярэзінскіх, Зяновічаў, Камароўскіх і інш. З 1-й пал. 17 ст. уладанне Сапегаў. З 1524 Вялікая Зэльва (з 16 ст. у крыніцах проста Зэльва) мястэчка Ваўкавыскага павета. У 1643 К. Сапега прымаў тут караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава Вазу. У 1721 г. каралём Аўгустам Моцным Зэльве дадзены прывілей на торг і кірмашы (гл. Ганненскі (Зэльвенскі) кірмаш). У 1739 у мястэчку заснаваная рэзідэнцыя ордэна піяраў. З 1795 у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета. У 1831 Зэльва за ўдзел Сапегаў у паўстанні (1830—1831) канфіскаваная. У 20 ст. Малая Зэльва ўвайшла ў межы Зэльвы. З 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны ў Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства. З 1939 у БССР, з 1940 — гарадскі пасёлак, цэнтр Зэльвенскага раёна. У 1962—1966 — у Ваўкавыскім раёне, з 1966 г. — цэнтр Зэльвенскага раёна.

Насельніцтва

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца. На беразе Зэльвенскага вадасховішча турыстычная сядзіба «Лаўрыновічы» (за 5 км ад Зэльвы). Зэльвенская ГЭС.

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Kazimieras Būga. Aistiškosios kilmės Gudijos vietovardžiai // Tautos ir žodis. — 1923. — Т. 1. — С. 43.
  5. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1980. — С. 394, 399.
  6. 1 2 3 4 Соркіна, І. Мястэчкі Зэльва…
  7. Беларуская энцыклапедыя…
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Населеныя пункты Зэльвенскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зэльва
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Мястэчкі Новагародскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак