wd wp Пошук:

Аляксей Сцяпанавіч Шышко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шышко. Аляксей Сцяпанавіч Шышко (нар. 20 жніўня 1972, г.п. Зэльва, Гродзенская вобласць) — беларускі архітэктар і дызайнер.

Біяграфія

Скончыў у 1991 годзе аддзяленне «мастацкае афармленне» Мінскага мастацкага вучылішча імя Глебава; у 1996 годзе — аддзяленне «Аб’ёмны дызайн» прамысловага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На чацвёртым курсе вучобы ў акадэміі пачаў прадпрымальніцкую дзейнасць, кампанія замалася па распрацоўкай і вырабам вонкавай рэкламы ў Мінску. Разам з партнёрамі заснаваў кампанію СП «VDStudio» ТАА — цяпер кампанія «VDS». Крэатыўны дырэктар, галоўны дызайнер кампаніі «VDS» з 2000 года.

Член Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза архітэктараў.

Творчасць

Асноўным профілем дзейнасці з’яўляецца распрацоўка брэндаў, фірменных стыляў і карпаратыўнай архітэктуры для кампаній нафтавага рынку і аўтаіндустрыі; інжынернае суправаджэнне праектаў, уласная вытворчасць на заводзе «VDS». Асноўныя распрацоўкі з наступным укараненнем: фірменны стыль кампаніі «Беларуснафта» (1996), знешняе аблічча комплексаў «Татнафта» (нацыянальная нафтавая кампанія Татарстана, 2005); фірменны стыль аўтацэнтраў «Лада» і «УАЗ» (2006), фірменны стыль для АЗС кампаніі «А-100» Беларусь (2007), фірменны стыль і архітэктурная ідэя для сеткі АЗС дзяржаўнай кампаніі Казахстана «Казмунайгаз» (2010), фірменны стыль сеткі АЗС нацыянальнага аператара Украіны кампаніі «OKKO» (2011). Распрацоўка для НК «Лукойл» новага фірменнага стылю і архітэктуры АЗС з наступным укараненнем ва ўсіх краінах свету (2012). Распрацоўка фірменнага стылю для нафтавай кампаніі «Rompetrol» Румынія (2013).

Удзельнічае ў міжнародных выстаўках у Маскве і Варшаве з 1996 года.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Зэльве
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза дызайнераў
Катэгорыя·Дызайнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 жніўня