wd wp Пошук:

Зэльвенскае вадасховішча

Зэльвенскае вадасховішча — найбуйнейшы вадаём Гродзенскай вобласці. Размешчаны ў цэнтральнай частцы Зэльвенскага раёна, паміж вёскамі Бярэжкі, Каралін. Створаны на рацэ Зэльвянка ў 1983 г. у мэтах арашэння зямель, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рыбагадоўлі.

Плошча вадасховішча складае каля 12 км² (18-е месца па плошчы ў Беларусі). Найбольшая глыбіня — 7,5 м, сярэдняя — 2,6 м. Даўжыня — 9 км. Найбольшая шырыня — 2 км. Аб′ём вады ацэньваецца ў 28 млн м³. Сярэднегадавы сцёк вады — 207 млн м³.

Правы бераг больш высокі, амаль цалкам пад лесам; левы нізкі, заняты сенажацямі і пашай, у час веснавога разводдзя заліваецца вадой.

З поўначы да вадасховішча падыходзіць гарадскі пасёлак Зэльва. Каля пасёлка ўздоўж берага цягнецца лесапарк плошчай 47 га.

У паўднёвай частцы праз вадасховішча пабудаваны мост, які злучае вёскі Каралін і Расцевічы. У правы бок ад вадасховішча знаходзіцца рэспубліканскі біялагічны заказнік “Мядухова”. На захадзе ў вадасховішча ўпадае рака Вольшына.

Дно пясчана-сугліністае, ілістае.

Вада з вадасховішча адносіцца да гідракарбанатнага тыпу кальцыевай групы з сярэдняй ступенню мінералізацыі (да 250 мг/л). Да глыбіні 1,5 м вадаём зарастае мулкай воднай расліннасцю.

У вадаёме водзіцца шчупак, акунь, верхаводка, лешч, сярэбраны карась, джгір, краснапёрка.

Спасылкі

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Вадасховішчы Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вадасховішчы Зэльвенскага раёна
Катэгорыя·Зэльва
Катэгорыя·Азёры без геаграфічных каардынат