wd wp Пошук:

Зоркаўка сярэдняя

Зоркаўка сярэ́дняя[3], Макрыца, Макруха (Stellária média) — від раслін роду Зоркаўка (Stellaria) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Расце каля жылля, на агародах, пустазельных месцах, часам па сырых лясных дарогах і палянах.

Назва

Макрыца[4][5][6], белая макрыца, макрэц белы[7], макруха[8], макрыца белая[9].

Батанічнае апісанне

Зоркаўка сярэдняя. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовая травяністая расліна.

Сцябло цыліндрычнае, сцелістае, галінастае, вышынёй 10—30 см[10]. Лісце яйкападобнае, коратка завостраныя; верхнія сядзячыя, ніжнія на хвосціках[10].

Кветкі белыя, дробныя, у выглядзе зорачак, з двухраздзельнымі пялёсткамі на доўгіх кветаножках. Цвіце ў маі — верасні[10]. Плады — каробачкі са шматлікімі акруглым або пупышкападобным насеннем[10].

Арэал

Распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Егіпет, Марока, Туніс)[11], па ўсёй тэрыторыі былога СССР, акрамя арктычных зон.

Святлолюбівая расліна, мезафіт і эўтроф[12]. Аддае перавагу волкім і ўрадлівым глебам на пустазельных месцах, па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, і на лясных узлесках[10].

Хімічны склад

У траве макрыцы маюцца сапаніны, вітаміны E, C, карацін[10].

Значэнне і ўжыванне

У агародах з’яўляецца злосным пустазеллем, змагацца з якім цяжка з-за вялікай колькасці насення, якое захоўвае усходжасць доўгі час.

У народнай медыцыне ўжываецца пры крывацёку, гемароі, крывахарканні, крывавых ванітах, авітамінозе, пачатковай стадыі памутнення рагавой абалонкі вока[13].

У народнай медыцыне распараную траву прыкладваюць да хворых месцаў пры рэўматызме, радыкуліце, расцяжэнні звязкаў[10].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  6. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. — Мінск, 1929.
  7. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. — Krakow, I, 1897.
  8. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь — Спб, 1878.
  9. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. — Вільня, Субач 2, 1924.
  10. 1 2 3 4 5 6 7 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  11. Taxon: Stellaria media (L.) Vill. (англ.)  // Germplasm Resources Information Network (GRIN)
  12. Звездчатка средняя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  13. Махлаюк В. П. Лекарственные растения в народной медицине — Саратов, 1967.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Зоркаўка