wd wp Пошук:

Аблвыканкамзах

Абласны выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (скарочана Аблвыканкамзах або Аблвыкамзах) — першы вышэйшы заканадаўчы (паміж з’ездамі Саветаў) орган савецкай улады на Заходнім фронце і на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, неакупіраванай германскімі войскамі часткі Віленскай, Смаленскай (з красавіка 1918) губерняў, што ўтваралі Заходнюю вобласць. Дзейнічаў з 26 лістапада (9 снежня) 1917 па 2 студзеня 1919 гг. у Мінску19 лютага 1918 г. — эвакуіраваны у Смаленск).

Створаны ў выніку зліцця выканкамаў абласнога Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў (35 чалавек), Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерні (35 чал.) і Франтавога камітэта Заходняга фронту (100 чал.); уключаны таксама і 17 прадстаўнікоў прафсаюзаў: рабочых (11 чал.), чыгуначнікаў (4 чал.), паштова-тэлеграфных служачых (2 чал.). Пад кіраўніцтвам Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) узначальваў усё ваенна-палітычнае і гаспадарчае жыццё Заходняй вобласці (з верасня 1918 Заходняй камуны) і фронту. Складаўся з 15 камісарыятаў (аддзелаў).

Прэзідыум: старшыня Мікалай Уладзіміравіч Рагазінскі, з 17 (30) студзеня 1918 Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў; таварышы старшыні М. І. Крывашэін, П.Казлоў; сакратары І. Я. Алібегаў, Гарашчук, П. П. Осіпаў.

Для каардынацыі дзейнасці камісарыятаў і вырашэння найбольш важных пытанняў створаны Савет народных камісараў Заходняй вобласці і фронту. Друкаваны орган — газета «Советская правда», «Западная коммуна». На II з’ездзе Саветаў Заходняй вобласці (10-14 красавіка 1918 г., Смаленск) склад Аблвыканкамзаха паменшаны да 75 чал., створаны новыя аддзелы. Ліквідаваны ў сувязі са стварэннем Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Гісторыя Беларусі (1918—1939)