wd wp Пошук:

Аляксандр Фёдаравіч Мяснікоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мяснікоў. Алякса́ндр Фё́даравіч Мясніко́ў (сапр. Мяснікян) (18861925) — адзін з кіраўнікоў падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. у Мінску, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі універсітэт (1911). 3 верасня 1917 г. да мая 1918 г. старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б). 3 лістапада 1917 г. галоўнакамандуючы Заходнім фронтам, са снежня выконваючы абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага, са студзеня 1918 г. старшыня Аблвыканкамзаха. Пры пачатку германскай інтэрвенцыі ў лютым 1918 года не змог арганізаваць абарону Мінска, у выніку чаго горад быў здадзены германскім войскам без супраціўлення. Спробы арганізаваць партызанскую барацьбу таксама былі беспаспяховыя[2]. У канцы красавіка — пачатку мая 1918 года прыязджаў у Тамбоў, дзе з некалькімі адказнымі працаўнікамі Заходняй вобласці выступаў на мітынгах, зборах з лекцыямі і дакладамі. З’яжджаючы, пакінуў сваю сям’ю пад апеку Фёдара Дзмітрыевіча Макеева. Дзякуючы яму, жонка А. Мяснікова была прызначана загадчыцай мясцовым дзіцячым домам[3]. У студзені—лютым 1919 г. член Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, старшыня ЦБ КП(б)Б. У лютым 1919 г. Старшыня ЦВК БССР, намеснік старшыні СНК БССР і народны камісар па ваенных справах. Член ЦБ КП(б)Б у 1919 г., член Прэзідыума ЦК КП(б) Літбел у сакавіку 1919 – верасні 1920 гг. Летам 1920 года начальнік палітупраўлення Заходняга фронту.

3 восені 1920 ваенны арганізатар, сакратар Маскоўскага камітэта РКП(б), з 1921 старшыня СНК і нарком па ваенных справах Армянскай ССР, з 1922 старшыня Саюзнага Савета ЗСФСР, потым 1-ы сакратар Закаўказскага крайкама РКП(б). Член РВС СССР, член Прэзідыума ЦВК СССР у 1923—25.

Аўтар артыкулаў па пытаннях марксісцкай тэорыі, гісторыі рэвалюцыйнага руху, армянскай літаратуры.

Загінуў у авіяцыйнай катастрофе.

Ушанаванне памяці

У Мінску ў 1932 год імем А. Ф. Мяснікова названы вагонарамонтны завод, на тэрыторыі якога ў яго гонар усталяваны помнік. Яго імя носіць таксама адна з плошчаў у цэнтры Мінска і прылеглая да яе вуліца.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 ліпеня 2021.
  2. Вацлав Сольский 1917 год в Западной области и на западном фронте(руск.) .
  3. Тарасенкова, Т. И. Становление белорусской советской государственности в воспоминаниях участников событий (по материалам Государственного архива новейшей истории Смоленской области) / Т. И. Тарасенкова // Гістарычны лёс беларускай савецкай дзяржаўнасці: (да 100-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі): зборнік артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; [рэдкалегія: А. А. Каваленя (старшыня) і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — 373, [1] с.: табл. — С. 18. — ISBN 978-985-08-2784-5. Са спасылкай на: ДЗяяржаўны архіў найноўшай гісторыі Смаленскай вобласці. — Ф. 142. — Воп. 2. — Спр. 175. — Л. 16.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Нарадзіліся ў Нахічэвані-на-Доне
Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі
Лідары беларускай кампартыі (1919—1991)
Выпускнікі юрыдычнага факультэта МДУ
Памерлі 22 сакавіка
Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б
Асобы
Галоўныя рэдактары газеты «Звязда»
Старшыні ЦВК БССР
Нарадзіліся 9 лютага
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу
Нарадзіліся ў Растове-на-Доне
Пахаваныя ў Баку
Памерлі ў 1925 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1886 годзе
Памерлі ў Тбілісі
Народныя камісары БССР
Удзельнікі Першай сусветнай вайны