wd wp Пошук:

Мікалай Іванавіч Крывашэін

Мікалай Іванавіч Крывашэін (руск.: Николай Иванович Кривошеин) (1885, Ржэў, Цвярская губерня, Расійская імперыя5 кастрычніка 1936, Масква, СССР) — дзяржаўны дзеяч Савецкай Расіі. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі. Член РСДРП(б).

Біяграфія

З 1915 г. на Заходнім фронце, вёў рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат. У 1917 салдат 37-га пяхотнага запаснога палка. З сакавіка 1917 г. член Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з красавіка член бальшавіцкай фракцыі выканкома [Заходняга фронту 1-га склікання, дэлегат I Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РСДРП(б), дэпутат Устаноўчага сходу ад Заходняй акругі і фронту. З лістапада член часовага бюро ВРК Заходняга фронту, старшыня выканкома Савета сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерні, ганаровы старшыня Мазырскага Савета сялянскіх дэпутатаў. Удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з’езда 1917 г. Са студзеня 1918 г. намеснік старшыні Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, ў лютым член штаба Заходняга фронту, са снежня начальніка гарнізона Мінска. З ліпеня 1919 г. на Заходнім фронце, камандаваў чырвонаармейскім атрадам пад Баранавічамі.

З 1926 г. начальнік аддзела Саюзтэкстыльінвейгандаль. Арыштаваны ў ліпені 1936 г., прыгавораны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1989 г.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Памерлі ў Маскве
Нарадзіліся ў Ржэве
Рэабілітаваныя ў СССР
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Памерлі 5 кастрычніка
Нарадзіліся ў 1885 годзе
Рэвалюцыянеры Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Памерлі ў 1936 годзе
Члены КПСС
Расстраляныя ў СССР
Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Рэвалюцыянеры Расійскай імперыі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Члены Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў