wd wp Пошук:

Карл Іванавіч Ландэр

Карл Іванавіч Ландэр (17 красавіка 1883, Вергальская воласць, Лібаўскі павет, Курляндская губерня, Расійская імперыя цяпер Павілосцкі край, Латвія — 29 ліпеня 1937) — савецкі дзярж. дзеяч, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу.

Біяграфічныя звесткі

3 1905 вёў падпольную работу ў Маскве, Пецярбургу, Лібаве, Рызе, Самары, Ніжнім Ноўгарадзе. 3 1915 на Заходнім фронце, член латышскай сацыял-дэмакратычнай групы ў Мінску. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 член Мінскага і Паўночна-Заходняга камітэтаў РСДРП(б). Член часовага ВРК Заходняга фронту па барацьбе з карнілаўшчынай. 3 верасня 1917 старшыня Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. 3 9 лістапада 1917 старшыня ВРК Заходняга фронту, у лістападзе 1917 — студзені 1918 — СНК Заходняй вобласці і фронту. Член УЦВК у 1917—1918 і яго Прэзідыума. 3 мая 1918 нарком дзяржаўнага кантролю РСФСР. 3 1920 асобаўпаўнаважаны ВЧК на Паўночным Каўказе і ў Данской вобласці, начальнік асобага аддзела Каўказскага фронту. У 1921 загадчык агітацыйна-прапагандысцкага аддзела Маскоўскага камітэта РКП(б). 3 1922 упаўнаважаны Савецкага ўрада пры замежных місіях дапамогі галадаючым у Расіі, у 1923—1925 член калегіі Наркамата знешняга гандлю СССР, пазней на навукова-літаратурнай і педагагічнай рабоце ў ВНУ Масквы, Ленінграда, Кіева.

Працы

Зноскі

  1. Ландер Карл Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Нарадзіліся ў 1883 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Члены Усерасійскага Устаноўчага сходу
Рэвалюцыянеры Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Памерлі ў СССР
Рэвалюцыянеры Расіі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Марксісты
Асобы
Бальшавікі
Нарадзіліся ў Курляндскай губерні
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Палітыкі паводле алфавіта
Памерлі ў 1937 годзе
Памерлі 29 ліпеня
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нарадзіліся ў Павіласцкім краі
Гісторыкі Латвіі
Чэкісты
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся 5 красавіка
Народныя камісары РСФСР
Нарадзіліся 17 красавіка