wd wp Пошук:

Айсберг

Айсберг

Айсберг (ням.: Eisberg — «ледзяная гара») — вялікі масіў мацерыковага або шэльфавага лёду, які плавае ў акіяне, моры або ляжыць на мелі. Утвараецца ад абломвання ледавіка, што спускаецца ў ваду. Над вадой узвышаюцца да 70-100 метраў, большая частка аб’ёму (да 90 %) пад вадой. Асноўныя раёны ўтварэння айсбергаў — шэльфавыя ледавікі Антарктыды, астравы Канадскага Арктычнага архіпелага, Грэнландыя. Могуць служыць крыніцай прэснай вады пры буксіроўцы да засушлівых прыбярэжных раёнаў Аўстраліі, Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Аравійскага паўвострава. Сутыкненне з айсбергам — прычына гібелі суднаў («Тытанік» у 1912, «Ханс Хедтафт» у 1959).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Арктыка
Катэгорыя·Антарктыка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Акіяналогія
Катэгорыя·Айсбергі
Катэгорыя·Лёд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула