wd wp Пошук:

Пікша

Пі́кша (Melanogrammus aeglefinus) — від рыб з сямейства трасковых (Gadidae), вылучаемы ў манатыпічны род Melanogrammus.

Апісанне

Даўжыня да 1 м (звычайна 50—75 см), маса да 19 кг.

Пашырэнне

Пашырана ў паўночнай частцы Атлантычнага і ў Паўночным Ледавітым акіянах, найбольш у Паўночным моры, каля в-ва Ісландыя, у паўночнай часцы Баранцава мора, на Ньюфаўндлендскай банцы. Жыве каля дна, трымаецца чародамі. Робіць кармавыя і нерастовыя міграцыі.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца бентасам, часам рыбай, ікрой селядцоў і мойвы.

Ікра пелагічная. Маляўкі жывуць у тоўшчы вады, хаваюнца ад драпежнікаў пад купаламі медуз.

Промысел

З’яўляецца важнай прамысловай рыбай.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Прамысловая рыба
Катэгорыя·Рыбы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Рыбы Паўночнага Ледавітага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Трасковыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Уразлівыя віды