wd wp Пошук:

Жодзішкі

Жо́дзішкі[1] (трансліт.: Žodziški, руск.: Жодишки) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Жодзішкаўскага сельсавета. Насельніцтва 835 чал. (1993). Знаходзіцца за 19 км на поўнач ад Смаргоні, на рацэ Вілія пры ўпадзенні ў яе ракі Палавойка, на аўтамабільнай дарозе Варняны — Кабыльнік.

Гісторыя

Касцёл, фота 1915

Першы пісьмовы ўспамін пра Жодзішкі як замак і мястэчка, заснаваныя Мордасам Мішковічам, датуецца 1511. У гэты час вялікі князь Жыгімонт Стары выдаў мястэчку прывілей на таргі, корчмы і кірмашы. Цягам XVI ст. мясцовасць знаходзілася ў валоднанні Падбейпецічаў, Забярэзінскіх, Осцікавічаў, Кішкаў. Каля 1553 Осцікавічы заснавалі тут касцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Жодзішкі ўвайшлі ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У кан. XVI ст. Кішкі збудавалі ў мястэчку кальвінскі збор.

У XVII ст. новы ўладальнік Жодзішак Геранім Комар збудаваў касцёл Найсв. Тройцы, пры якім дзейнічала школа. 3 другой пал. XVII ст. мясцінай валодалі Міцкевічы. Барбара Міцкевіч з Комараў заснавала езуіцкі кляштар і калегіум, перадала езуітам свой маёнтак. У 1774 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў мястэчку Магдэбургскае права.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Жодзішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. З сяр. XIX ст. мястэчка ўваходзіла ў Дубагоўскую воласць Свянцянскага павета Віленскай губерні. У другой пал. XIX ст. маёнтак Жодзішкі падзяліўся на некалькі ўладанняў. Станам на 1859 тут дзейнічалі касцёл, малітоўны дом, цагельня, бровар. У Першую сусветную вайну мястэчка занялі нямецкія войскі, у 19181920 — бальшавікі і польскае войска.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Жодзішкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Вілейскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1939 Жодзішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Смаргонскага раёна. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Інфраструктура

Вуліца мястэчка, 1916

У Жодзішках працуюць сярэдняя школа, 2 лякарні, дом культуры, маладзёжны культурна-спартыўны цэнтр з атэлем, дашкольная ўстанова, пошта.

Славутасці

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Żodziszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 814.
  3. Валерый Шаблюк. Жодзішкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 371.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Жодзішкаўскі сельсавет
Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Аграгарадкі Гродзенскай вобласці
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Жодзішкі
Мястэчкі Віленскага ваяводства
Населеныя пункты Смаргонскага раёна
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула