wd wp Пошук:

Варняны

Варня́ны[1] (трансліт.: Varniany, руск.: Ворняны) — аграгарадок у Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Варнянскага сельсавета.

Насельніцтва 1310 чал. (1992). Знаходзіцца з 14 км на поўнач ад Астраўца, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай.

Гісторыя

Сядзіба Абрамовічаў. Н. Орда, XIX ст.

Першы пісьмовы ўспамін пра Варняны датуецца 1391. Пад 1397 яны згадваюцца ў ліку паселішчаў, якія Ягайла перадаў Віленскаму капітулу. У 1462 Марыя Сангайлава заснавала тут касцёл. У пач. XVI ст. маёнткам валодалі Пронскія і Свірскія. Апошнія збудавалі тут новы касцёл. У 1-й пал. XVI ст. часткай Варнянаў валодалі Чыжы (Чыжэвічы), у кан. XVI ст. маёнтак перайшоў у валоданне Абрамовічаў.

Касцёл Св. Юрыя. Н. Орда, XIX ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Варняны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У кан. XVI ст. ваявода смаленскі Ян Абрамовіч заснаваў тут кальвінскі збор, пры якім да 1654 дзейнічалі шпіталь і школа. У 1688 Варняны атрымалі статус мястэчка. У другой пал. XVIII ст. адбылася рэканструкцыя цэнтральнай часткі паселішча на аснове рэгулярнай ансамблевай забудовы. Аўтарам праекту стаў віленскі архітэктар Аўгуст Касакоўскі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Варняны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. У 1880-я ў мястэчку было 24 будынкі, касцёл, малітоўны дом, школа, прытулак, 18 крамаў, карчма; праводзіліся штотыднёвыя таргі і 12 рэгулярных кірмашоў. Пры маёнтку працавалі млын, цагельня, бровар. У другой пал. XIX — 1-й пал. XX стст. Варняны знаходзіліся ў валоданні Снядэцкіх і Хамінскіх.

У Першую сусветную вайну ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі. Цягам 19191920 у Варняны ўваходзілі польскія войскі, бальшавікі. У 1920 мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1939 Варняны ўвайшлі ў БССР, дзе з 1940 сталі цэнтрам сельсавета Астравецкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 снежня 1962 да 6 студзеня 1965 Варнянскі сельсавет уваходзіў у склад Ашмянскага раёна.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Варнянах працуюць сярэдняя школа, амбулаторыя, клуб.

Эканоміка

Цэнтр сельскагаспадарчага прадпрыемства «Варняны».

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Worniany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895. S. 940.
  3. Валерый Шаблюк. Варняны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 222.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Варнянскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Астравецкага раёна
Катэгорыя·Мястэчкі Віленскага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аграгарадкі Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Варняны