wd wp Пошук:

Жалезныя руды

Гематыт — адзін з асноўных желазнарудных матэрыялаў

Жале́зныя ру́ды[1] — прыродныя мінеральныя агрэгаты, у якіх ёсць жалеза ў колькасцях і формах, што адпавядаюць умовам прамысловай здабычы.

Галоўныя рудныя мінералы: магнетыт, гематыт, гётыт, сідэрыт і інш. Жалезныя руды могуць мець магматычнае, асадкавае або метамарфічнае паходжанне. Утрымліваюць карысныя (нікель, кобальт, марганец, хром і інш.) і шкодныя (сера, фосфар і інш.) дамешкі.

Найбольшую здабычу жалезных руд маюць Кітай, Бразілія, Аўстралія, Расія, Індыя, Украіна, ЗША.

Адрозніваюць жалезныя руды багатыя (больш за 50 % жалеза) і бедныя (менш за 50 %). У плаўку ідзе абагачаны да 60—70 % канцэнтрат. У выніку з жалезных руд атрымліваюць чыгун і сталь.

На тэрыторыі Беларусі выяўлены Аколаўскае радовішча жалезных руд (Стаўбцоўскі раён) і Навасёлкаўскае радовішча жалезных руд (Карэліцкі раён), але іх здабыча не вядзецца.

Зноскі

  1. Беларусь, 1995

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Карысныя выкапні
Катэгорыя·Жалезныя руды