wd wp Пошук:

Сідэрыт

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сідэрыт (значэнні).

Сідэры́т[1], карбанат жалеза, жалезны шпат[1], (ад стар.-грэч.: σίδηρος — железо) FeCO3 — мінерал асадкавага паходжання бурага колеру, раствараецца ў мінеральных кіслотах. Пры акісленні пераходзіць у буры жалязняк. Важная руда для атрымання жалеза, бо ў складзе да 48 % жалеза і няма серы і фосфару. Агрэгаты зярністыя, зямлістыя, шчыльныя, часам у шарападобных канкрэцыях.

Паходжанне: гідратэрмальнае — сустракаецца ў поліметалічных радовішчах як жыльны мінерал. Лёгка выветрываецца да ліманіта. Радовішчы маюцца ў Расіі, Германіі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі і інш.

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Мінералы жалеза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара