wd wp Пошук:

Елянец

Еляне́ц[1] (трансліт.: Jelianiec, руск.: Еленец) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Старабудскага сельсавета[2].

Побач паклады цагляных глін.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 25 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін - Гомель), 50 км ад Гомеля.

Гідраграфія

Рака Недайка (прыток ракі Дняпро).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін - Гомель.

Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з поўначы пад прамым вуглом далучаюцца два завулка і кароткая вуліца. На поўдні амаль паралельна да галоўнай размешчана кароткая прамалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Выяўлены археолагамі курганны магільнік (7 насыпаў, у 2,5-3 км на паўночны ўсход ад вёскі, абапал лясной дарогі) сведчыць пра засяленне гэтай тэрыторыі з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Менскам ваяводстве ВКЛ. У 1525-27 гадах сяло Елянцы згадваецца ў перапісцы Васіля III і Жыгімонта I па пытаннях памежных канфліктаў паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі, у Недайскай воласці Беліцкага, затым Гомельскага павета Магілёўскай губерні. У 1858 годзе валоданне памешчыка Перасвет-Солтана. Працаваў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа, 4 вятракі, круподробилка, гамарня, карчма. З 1907 года дзейнічала народная вучэльня (62 вучня). У 1909 годзе 1200 дзесяцін зямлі, школа, млын.

У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі.

У 1930 арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1943 годзе акупанты спалілі 8 двароў і забілі 4 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 98 жыхароў вёскі. У памяць пра загінуўшых у 1967 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны помнік. Па перапісу 1959 года ў складзе калгаса “Авангард” (цэнтр - вёска Старая Буда). Размешчвалісь дапаможная гаспадарка “Ніва”, камбінат бытавога абслугоўвання, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

Да 16 снежня 2009 года ў складзе Старабудскага сельсавета[3].

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
  3. Решение Гомельского облсовета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области»(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Губіцкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна