wd wp Пошук:

Дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі

Дэкрэт № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі — дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, які ўключае меры па лібералізацыі ўмоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы інфармацыйных тэхналогій, у прыватнасці, лічбавай эканоміцы. Праект быў ініцыяваны беларускім IT-прадпрымальнікам Віктарам Пракапеня і ў далейшым сумесна распрацаваны Паркам высокіх тэхналогій і прадстаўнікамі беларускага рынку інфармацыйных тэхналогій. Ключавым аўтарам тэксту Дэкрэта называецца беларускі юрыст Дзяніс Алейнікаў[1][2][3][4], які распрацаваў юрыдычную канцэпцыю смарт-кантракту[5][6]. Дэкрэт № 8 падпісаны 21 снежня 2017 года[7][8]. У выніку яго прыняцця Беларусь стала першай у свеце краінай, якая ўзаконіла смарт-кантракты[9].

У ІТ-сферы дакумент быў неафіцыйна празваны «Дэкрэтам аб ПВТ 2.0»[10].

Гісторыя

У пачатку 2017 года беларуская IT-супольнасць актыўна абмяркоўвала перспектывы развіцця галіны і магчымасці падтрымкі тэхналагічных кампаній праз Парк высокіх тэхналогій. Прызнаючы ўклад гэтага інстытута, крытыкі адзначалі, што існая мадэль стварала ўмовы для росту распрацоўкі праграмнага забеспячэння на заказ і ІТ-аўтсорсінгу, але не спрыяла развіццю кампаній, якія займаюцца распрацоўкай уласных праграмных прадуктаў. Распрацоўка для замежных кампаній, на думку ўдзельнікаў рынку, не стварала перспектывы імклівага росту, а для развіцця беларускіх стартапаў не хапала сістэмы і нарматыўна-прававой базы венчурнага фінансавання[11][12].

Паралельна з абмеркаваннямі ў прафесійнай супольнасці ў студзені 2017 года на закрытай нарадзе ў Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь было прынята рашэнне аб распрацоўцы новага плана развіцця IT-галіны, які ўключае новыя меры падтрымкі беларускіх IT-кампаній і ўкараненне інфармацыйных тэхналогій на дзяржаўных прадпрыемствах. Работа над планам была даручана Усеваладу Янчэўскаму, вядомаму ліберальнымі поглядамі памочніку беларускага прэзідэнта, кіраўніку галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення прэзідэнцкай адміністрацыі і куратару забеспячэння дзяржаўнай палітыкі ў сферах інфарматызацыі і высокіх тэхналогій[13].

Нечаканасцю для галіны стала адстаўка нязменнага кіраўніка Парку высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы, якая адбылася 2 сакавіка 2017 года[14][15]. 13 сакавіка 2017 года ў рамках наведвання IT-кампаній Беларусі «Бануба Дэвелапмент» і «І-Экс-Пі капітал» (якія па выніках 2016 года забяспечылі выручку на супрацоўніка ў 5,6 і 4,3 разы адпаведна вышэй за іншых рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій), Лукашэнка абмеркаваў з тэхналагічнымі прадпрымальнікамі і інвестарамі Віктарам Пракапенем і Міхаілам Гуцэрыевым ідэю стварэння Савета па развіцці інфармацыйных тэхналогій, які аб’яднаў б прадстаўнікоў профільных ведамстваў, бізнесменаў і інвестараў[16][17][18].

15 сакавіка 2017 года Прэзідэнт Беларусі прызначыў Усевалада Янчэўскага новым кіраўніком Парка высокіх тэхналогій[19][20]. Праз крыху больш за месяц, 21 красавіка, у штогадовым Пасланні да парламента і беларускага народа Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне распрацаваць новы дэкрэт аб Парку высокіх тэхналогій, які дазволіў бы прыцягнуць у краіну міжнародныя кампаніі, занятыя ў найбольш перспектыўных галінах — распрацоўцы беспілотнага транспарту, штучнага інтэлекту, блокчэйна, лічбавых валют[21][22].

Для распрацоўкі дакумента адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій прыцягнула прадстаўнікоў IT-галіны і экспертнай супольнасці[9]. Ключавым распрацоўшчыкам тэксту дэкрэта выступіў беларускі юрыст Дзяніс Алейнікаў[1][2][3][4]. Алейнікавым была сфармулявана юрыдычная канцэпцыя смарт-кантракту як новага спосабу заключэння дагавораў[5][6], а таксама былі прапанаваны беларускія аналагі папулярных інстытутаў «англійскага права» для развіцця сферы венчурнага фінансавання[2][23][24][25]. Упершыню канцэпцыя дэкрэта, названага ў IT-супольнасці «Дэкрэтам аб ПВТ 2.0»[10], была апублікавана шэрагам выданняў у ліпені 2017 года і шырока абмяркоўвалася ўдзельнікамі рынку і эканамістамі цягам лета[26][27]. У верасні праект быў вынесены на разгляд Аляксандра Лукашэнкі ў складзе пакета ліберальных рэформаў заканадаўства аб прадпрымальніцкай дзейнасці. У ходзе абмеркавання, прэзідэнт прапанаваў змяніць назву дакумента, паколькі яго палажэнні закраналі не толькі дзейнасць Парка высокіх тэхналогій, але і беларускую эканоміку ў цэлым[28]. Да пачатку снежня дакумент, названы дэкрэтам № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі», быў узгоднены ўсімі ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі і зноў унесены на разгляд прэзідэнта[29]. Дэкрэт № 8 быў падпісаны 21 снежня 2017 года[8], уступіў у сілу 28 сакавіка 2018 года.

Асноўныя палажэнні

Палажэнні дэкрэта № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі» ўключаюць[9][21]:

Абмеркаванне

Публікацыя тэзісаў з праекта «Дэкрэта аб ПВТ 2.0» у чэрвені 2017 года была цёпла сустрэта ўдзельнікамі IT-галіны, але сустрэла крытыку з боку аднаго з беларускіх эканамістаў[31]. Характэрным эпізодам сталі завочныя дэбаты эканаміста і вядучага аўтарскай праграмы «Эканоміка на пальцах» Сяргея Чалага і Мікалая Маркоўніка, генеральнага менеджара інвестыцыйнай кампаніі «VP Capital Беларусь» Віктара Пракапені. Свой пункт гледжання Чалы выказаў у выпуску перадачы на TUT.BY, дзе ён з’яўляецца вядучым, і інтэрв’ю Еўрапейскаму радыё для Беларусі, а Маркоўнік — у калонках на інтэрнэт-рэсурсах Dev.by, KYKY і TUT.BY[32][33].

На думку эканаміста, аўтарам праекта дэкрэта № 8 варта было засяродзіцца на распрацоўцы рэформы грамадзянскага заканадаўства, карыснае дзеянне якой адбілася б на ўсіх галінах эканомікі[34]. Маркоўнік адказаў Чаламу, што не ведае як рэфармаваць ўсе галіны, і рэформа грамадзянскага кодэкса не можа быць эксперыментальнай. Таму аўтары гэтага дакумента засяродзіліся толькі на зразумелай ім IT-сферы і перашкодах для яе росту. Ён таксама дакараў апанента ў неразуменні сучасных тэхналогій (беспілотных аўтамабіляў, блокчэйна) і адзначыў, што пашыраны пералік напрамкаў работы Парку высокіх тэхналогій складзены з улікам асноўных трэндаў сучаснай сусветнай эканомікі ведаў, а дэкрэт стварае прававую аснову, неабходную для развіцця прарыўных тэхналогій[26][33].

Чалы выказаў здагадку, што створаныя прапанаваным дэкрэтам прэферэнцыі для IT-рынку ў рамках Парку высокіх тэхналогій будуць прадастаўлены за кошт іншых галін беларускай эканомікі. На думку Маркоўніка, зніжэнне бюракратычнай нагрузкі на IT-кампаніі ў перспектыве паслужыць прэцэдэнтам для змен у іншых галінах эканомікі (як гэта раней здарылася з увядзеннем плоскай шкалы падаходнага падатку і сум узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, спачатку ажыццёўленых у Парку высокіх тэхналогій у 2005 годзе, а затым паўсюдна ў 2009 годзе).

Чалы адзначыў, што напрамкі дзейнасці кампаній-рэзідэнтаў Парку малаперспектыўны, паколькі рынак IT-стартапаў кантралюецца буйнымі міжнароднымі карпарацыямі. На гэта Маркоўнік адказаў, што арыентацыя беларускіх IT-кампаній на замежныя рынкі азначае, што іх падтрымка можа нашкодзіць толькі іх замежным канкурэнтам, а беларуская эканоміка толькі выйграе ад падатковых паступленняў, якія будуць павялічаны.

Вынікі дзейнасці Дэкрэта

У 2018 годзе да ПВТ у якасці рэзідэнтаў далучыліся амаль 200 кампаній (больш, чым за ўсю папярэднюю 12-гадовую гісторыю Парку высокіх тэхналогій): пры адкрыцці ў 2006 годзе ў ім зарэгістравалася 15 рэзідэнтаў, на лістапад 2017-га іх колькасць была 192[35], на лістапад 2018 у ПВТ — 388 рэзідэнтаў, у снежні 2018-га — 454 рэзідэнты, у красавіку 2019-га — ужо 505[36]. На студзень 2020 года рэзідэнтамі ПВТ лічылася 758 кампаній з агульнай колькасцю супрацоўнікаў больш за 58 тысяч чалавек. У красавіку 2020 года колькасць рэзідэнтаў Парку дасягнула 818 кампаній з агульнай колькасцю працуючых у іх больш за 61 тысячу чалавек. У ліпені 2020 года агульная колькасць рэзідэнтаў вырасла да 886 кампаній з колькасцю супрацоўнікаў каля 63 тысяч чалавек[37][38][39]. У кастрычніку 2020 колькасць рэзідэнтаў Парку дасягнула 969 кампаній[40].

Экспарт ІТ-паслуг за 2017—2019 гады года вырас у 2,4 разы. Экспарт ІТ-галіны ў першым паўгоддзі 2018 года павялічыўся больш чым на 40% у параўнанні з гэтым жа перыядам 2017 года[41]. У 2019-м доля ІТ-сектара забяспечыла палову прыросту ВУП. Рост аб’ёму вытворчасці за першае паўгоддзе 2019 года склаў 166%, агульны экспарт паслуг рэзідэнтаў ПВТ за 2019 год перавысіў $2 млрд[42][43].

Крытыка

З прычыны таго, што дзякуючы адной з ільгот Дэкрэта № 8 наймальнікі ПВТ робяць адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва зыходзячы не з рэальнага памеру заработнай платы работніка (якая значна перавышае сярэднюю па краіне), а зыходзячы з памеру сярэдняй заработнай платы па краіне, то сацыяльныя выплатыбальнічныя, пенсіі і дапамогі па інваліднасці — таксама выплачваюцца работнікам рэзідэнтаў ПВТ зыходзячы не з памеру свайго заробку, а зыходзячы з памеру сярэдняй зарплаты па краіне. Гэта паслужыла прычынай таго, што многія супрацоўнікі кампаній-рэзідэнтаў ПВТ захварэўшы, аддаюць перавагу працаваць і не сыходзіць на бальнічны, бо гэта істотна зніжае іх даход[44].

Зноскі

  1. 1 2 Andrei Makhovsky. Belarus adopts crypto-currency law to woo foreign investors (нявызн.). Reuters (22 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2019. Праверана 7 лютага 2019.
  2. 1 2 3 Верховный криптокомандующий Зачем Александр Лукашенко и Михаил Гуцериев устроили в Белоруссии ИТ-революцию (нявызн.). Коммерсантъ (26 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020. Праверана 6 лютага 2019.
  3. 1 2 Делойт СНГ. Белорусская Криптодолина: обзор революционного законодательства о криптоэкономике (нявызн.) (27 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2019. Праверана 6 лютага 2019.
  4. 1 2 Адвокат Денис Алейников: «Декрет действительно революционный: земля и космос столкнулись» (нявызн.). Журнал “Большой” (15 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2019. Праверана 6 лютага 2019.
  5. 1 2 Денис Алейников: Беларусь может легализовать смарт-контракт первой в мире (нявызн.). Office Life (12 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2019. Праверана 6 лютага 2019.
  6. 1 2 В Беларуси введён уникальный правовой режим для участников криптоэкономики (нявызн.). Deloitte CIS (27 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2019. Праверана 6 лютага 2019.
  7. Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко 21 декабря подписал Декрет № 8 “О развитии цифровой экономики” (нявызн.). Пресс-служба Президента Республики Беларусь (21 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2018. Праверана 23 снежня 2017.
  8. 1 2 «Айтишный Гонконг для славянского мира» Что за «революционный» закон в IT-сфере приняла Белоруссия (нявызн.). Meduza (23 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2019. Праверана 21 студзеня 2018.
  9. 1 2 3 Декрет о развитии цифровой экономики: что написано в документе, обещающем великую ИТ-революцию (нявызн.). Новости Tut.by (22 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 20172017-12-22. Праверана 23 снежня 2017.
  10. 1 2 dev.by. Декрет о ПВТ 2.0 подписан: льготы до 2049 года, английское право, криптовалюты, дебюрократизация (нявызн.) (22 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2019. Праверана 15 лістапада 2018.
  11. Ольга Лойко. Чудо или упущенные возможности? За что ополчились на самую расхваленную отрасль Беларуси (нявызн.) (недаступная спасылка). Новости Tut.by (1 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 20182018-01-22. Праверана 23 снежня 2017.
  12. За что уволен глава ПВТ Валерий Цепкало? (нявызн.). Sputnik Беларусь (2 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2018. Праверана 23 снежня 2017.
  13. Геннадий Можейко. Увольнение Валерия Цепкало: ещё вчера он обсуждал долгосрочные планы на будущее (нявызн.). Комсомольская правда (2 сакавіка 2017). Праверана 23 снежня 2017.(недаступная спасылка)
  14. Елена Спасюк. Увольнение Цепкало. Президент предупреждал: «Ребята, прекратите шалить» (нявызн.). Naviny.by (2 сакавіка 2017). Праверана 23 снежня 2017.
  15. Цепкало освобождён от должности директора Администрации ПВТ (нявызн.) (недаступная спасылка). Новости Tut.by (2 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 20182018-01-22. Праверана 23 снежня 2017.
  16. Лукашенко обещает дальнейшую поддержку развитию IT-сферы в Беларуси (нявызн.). Новости Беларуси (13 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2018. Праверана 23 снежня 2017.
  17. Лукашенко навестил компании Виктора Прокопени и пообещал поддержку развитию IT-сферы (нявызн.) (недаступная спасылка). Udf.by (13 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2017. Праверана 23 снежня 2017.
  18. Лукашенко поручил создать в Беларуси совет по развитию IT-технологий (нявызн.). Новости Беларуси (13 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2018. Праверана 23 снежня 2017.
  19. Ольга Лойко. Присматривать за айтишниками доверили своему. ПВТ возглавил Всеволод Янчевский (нявызн.) (недаступная спасылка). Новости Tut.by (15 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 20172017-12-23. Праверана 23 снежня 2017.
  20. «Скептики сядут в лужу». Что Всеволод Янчевский говорил об IT за последние 9 лет (нявызн.). Startuplife (15 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2018. Праверана 23 снежня 2017.
  21. 1 2 Проект декрета о ПВТ: криптовалюты, упрощение учёта, приход инвестфондов (нявызн.). Dev.by (17 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2018. Праверана 23 снежня 2017.
  22. Лукашенко рассчитывает привлечь в Беларусь лучшие ИТ-компании со всего мира (нявызн.). Dev.by (21 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2018. Праверана 23 снежня 2017.
  23. Ольга Лойко. Google купил белорусскую компанию AIMATTER Мельничека и Гурского (нявызн.) (недаступная спасылка). Новости TUT.by (17 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 20192019-02-07. Праверана 6 лютага 2019.
  24. Что дадут нормы английского права белорусским технологичным компаниям — комментарий Дениса Алейникова (нявызн.). Про бизнес (18 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2019. Праверана 6 лютага 2019.
  25. «Айтишный Гонконг для славянского мира» Что за «революционный» закон в IT-сфере приняла Белоруссия (нявызн.) (недаступная спасылка). Meduza (23 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2019. Праверана 6 лютага 2019.
  26. 1 2 Николай Марковник. Айтишный топ против Чалого: А за “кастрированный блокчейн” ещё придётся извиниться (нявызн.) (недаступная спасылка). Новости Tut.by (26 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 20182018-01-18. Праверана 23 снежня 2017.
  27. Как будет выглядеть ИТ-страна: с беспилотниками, криптовалютами и без бюрократии (нявызн.) (недаступная спасылка). Новости Tut.by (17 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 20212018-01-04. Праверана 23 снежня 2017.
  28. Ключевой документ по либерализации в экономике Беларуси вынесен на рассмотрение Лукашенко (нявызн.) (недаступная спасылка). Новости Tut.by (26 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 20182018-01-22. Праверана 23 снежня 2017.
  29. Декрет о цифровой экономике согласован в самой либеральной редакции (нявызн.) (недаступная спасылка). Udf.by (5 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2017. Праверана 23 снежня 2017.
  30. Артём Гарбацевич. В чём прорыв будущего декрета об ИТ? (нявызн.). Наша ніва (12 снежня 2017). Праверана 23 снежня 2017.
  31. Неделя за 10 ссылок: пряники проекта нового декрета о ПВТ (нявызн.). Dev.by (17 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2018. Праверана 23 снежня 2017.
  32. Сергей Чалый. Государство махнуло рукой на традиционную экономику и схватилось за соломинку IT? (нявызн.) (недаступная спасылка). Новости Tut.by (20 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 20182018-01-18. Праверана 23 снежня 2017.
  33. 1 2 Николай Марковник. «Сергей, проснитесь!» или 5 вопросов о Декрете ПВТ и «кастрированном» блокчейне Чалому от Марковника (нявызн.). Kyky (1 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2017. Праверана 23 снежня 2017.
  34. Павел Свердлов. “Декрет о ПВТ 2.0” с двойным дном. Сергей Чалый отвечает айтишникам (нявызн.). Euroradio.fm (28 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2018. Праверана 23 снежня 2017.
  35. dev.by. Число резидентов ПВТ выросло до 192 (нявызн.) (недаступная спасылка) (12 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2018. Праверана 13 лістапада 2018.
  36. Приняли ещё 56 компаний и исключили 5. В ПВТ — 505 резидентов(руск.) . dev.by. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2019. Праверана 23 красавіка 2019.
  37. Оксана Красовская. Влад Бумага и еще 81 компания стали резидентами ПВТ. Это первый набор в 2020-м - Технологии Onliner(руск.) . Onliner (13 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2020. Праверана 20 жніўня 2020.
  38. Парк высоких технологий - Новости и события - Плюс 82 компании. ПВТ пополнился новыми резидентами (нявызн.). www.park.by. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 20202020-09-18. Праверана 20 жніўня 2020.
  39. Станислав Иванейко. В ПВТ приняли 71 компанию. Всего их уже 886 - Технологии Onliner(руск.) . Onliner (10 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2020. Праверана 20 жніўня 2020.
  40. ПВТ приближается к тысяче: +83 новые компании(руск.) . dev.by. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2020. Праверана 19 кастрычніка 2020.
  41. dev.by. Пятилетку за два года. ПВТ приближается к выполнению оптимистического прогноза Ernst&Young на 2020-й (нявызн.) (26 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2018. Праверана 13 лістапада 2018.
  42. 752 резидента ПВТ, 58000 сотрудников и 2 млрд долларов экспорта: как Декрет №8 повлиял на развитие цифровой отрасли (нявызн.) (26 снежня 2019). Праверана 20 жніўня 2020.
  43. Ставка на высокие технологии: как Декрет № 8 повлиял на экономику страны (нявызн.). www.pravo.by. Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2020. Праверана 20 жніўня 2020.
  44. Светлана Баксичева. ““До последнего ходят на работу”. Почему некоторые айтишники не хотят пользоваться больничными (нявызн.) (недаступная спасылка). Tut.by (15 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 20182018-07-25. Праверана 28 ліпеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Эканоміка Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Дэкрэты Беларусі
Права Беларусі