wd wp Пошук:

Стартап

Стартап (start-up) (англ.: пускаць, пачынаць спачатку), стартап-кампанія — нядаўна створаная кампанія (магчыма, яшчэ не зарэгістраваная), якая будуе свой бізнес на аснове інавацый альбо інавацыйных тэхналогій і якая яшчэ не выйшла на рынак і мае абмежваны набор рэсурсаў.

У асноўным тэрмін «стартап» выкарыстоўваецца ў дачыненні да інтэрнэт-кампаній і іншых фірм, якія працуюць у сферы IT, аднак, гэта паняцце распаўсюджваецца і на іншыя сферы дзейнасці.

Інавацыі

Інавацыі, на аснове якіх будуюць свой бізнес стартап-кампаніі, могуць быць як глабальнымі (інавацыя для ўсяго свету), так і лакальнымі (інавацыя ў асобна ўзятай краіне, прычым у іншых краінах гэта можа ўжо не быць інавацыяй). Прыкладам інавацыйных для Беларусі тэхналогій з’яўляюцца парталы К’юбі!, UseTheColor Архівавана 21 верасня 2020., Блогі.by Архівавана 16 чэрвеня 2016. і іншыя прадстаўленыя 23-16 мая на канферэнцыі Байнэт 2.3 Gamma.

Стадыі развіцця

У развіцці стартапаў выдзяляюць некалькі стадый.

Часцей за ўсё выкарыстоўваецца скарочаная класіфікацыя, згодна з якой стартап мінае ў сваім развіцці 5 стадый: задума, «сяйба» (seed stage), пуск (startup stage), рост (growth stage), пашырэнне (expansion stage) і спыненне, «выхад» (exit stage).

Час ад часу выкарыстоўваецца і больш пашыраная класіфікацыя стадый стартапа:

PRE — STARTUP стадыя

ПУСК

POST STARTUP стадыя

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Кампаніі