wd wp Пошук:

Дупель

Ду́пель, дубальт (Gallinago media або Capella media) — пералётная птушка атрада Сеўцападобныя (Charadriiformes).

Апісанне

Даўжыня цела каля 24 см, размах крылаў 43—50 см, маса 130—230 г. Апярэнне стракатае, рыжавата-бурае. Падобны на бакаса, але на баках грудзей і брушка папярочныя стракаціны, больш кароткая дзюба (да 7,4 см). У палёце зверху бачныя белыя крайнiя рулявыя пёры. Узлятае моўчкі, ляціць прама. Пад час такавання на зямлі самец клацае дзюбай, клякоча, мурлыкае i выдае гук «бi-бi-бi».

Пашырэнне

Арэал: Скандынавія і паўночны ўсход Еўропы і паўночны захад Азіі, на ўсход пранікае ад ракі Енісей. Насяляе заліўныя лугі (звычайна паблізу рэк) з групамі кустоў, тарфянікі, забалочаныя тэрыторыі, жыве ў тайзе і тундры (звычайна з бярозамі). У Скандынавіі пашыраны вышэй за 1000 м над узроўнем мора.

У Беларусі звычайны пералётны від. Трымаецца на ўскраінах балот, пад восень трапляецца на сырых лугах каля рэк, на выганах. Прылятае ў красавіку. Маладняк з канца чэрвеня. Адлятае у канцы жніўня — верасні. Увосень вельмі тлусты.

Зімуе ў Паўднёва-Заходняй і Паўднёвай Афрыцы.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца глебавымі беспазваночнымі, насякомымі і іх лічынкамі, карэньчыкамі балотных раслін.

Яйка

Самцы такуюць вялікімі групамі ўначы. Гнёзды ладзяць на купінах. Часцей за ўсё добра схаванае сярод расліннасці. Высцілка даволі скупая з сухіх, укладзеных кругам траў і моху.

Нясе звычайна 4 яйцы (вельмі рэдка 3 або 5). Яйкі авальныя да грушападобных, ад шараватых да палева-жоўтых, часам аліўкавыя або зеленаватыя; плямкі даволі вялікія: глыбокія — светла-шэрыя (галоўным чынам на шырокiм канцы), паверхневыя — карычневыя або карычнева-вішнёвыя. Птушаняты вывадкавыя.

Паляванне

Аб’ект палявання. Від уключаны ў Чырвонаю кнігу Рэспублікі Беларусь.

Прыгатаванне падобнае да бакаса, слонкі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Бакасавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта