wd wp Пошук:

Слонка

Сло́нка[1], Слука[2], Вальдшнэп[1], Сломка (Scolopax rusticola) — птушка сямейства Бакасавыя (Scolopacidae) атрада Сеўцападобныя (Charadriiformes).

Апісанне

Даўжыня цела да 38 см, крыла да 20 см, маса да 350 г. Апярэнне спіны рыжавата-бурае з цёмнымі і светлымі стракацінамі, брушка рыжавата-шэрае з папярочным бурым малюнкам. Дзюба доўгая, моцная. Ногі адносна кароткія, шаравата-ружовыя. Корміцца чарвямі, смаўжамі, насякомымі.

Арэал і экалогія

Жыве ў вільготных мясцінах, паблізу балот. У Беларусі звычайны пералётны і пралётны від. Зімуе на поўдні Еўразіі і ў паўночнай Афрыцы.

Значэнне і выкарыстанне

Аб’ект палявання. Мяса ў большасці выпадкаў вымагае марынавання. Паляўнічым прысмакам лічацца маладыя слонкі, запечаныя цалкам (з вантробамі), якіх падаюць на грэнках, нашмараваных паштэтам. Старэйшых лепш тушыць, а таксама рабіць паштэты. Можна ўжываць тыя самыя рэцэпты, паводле якіх гатуюць курапатак, фазанаў.

Зноскі

  1. 1 2 БелЭн, 2002
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Бакасавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта