wd wp Пошук:

Пяро

Белае пяро

Пяро — наскурнае рагавое ўтварэнне, уласцівае толькі птушкам.

Пёры растуць з размешчаных шэрагамі паглыбленняў скуры, якія завуцца птэрыліямі. Толькі ў нешматлікіх нялётных птушак, як напрыклад, у пінгвінаў, птэрыліі не выяўленыя, а пёры растуць раўнамерна па ўсім целе. Пёры не пакрываюць раўнамерна ўсё цела, а пакідаюць голыя месцы (аптэрыліі).

Адрозніваюць наступныя часткі: стрыжань (rachis), з ніжняй тоўстай часткай — ачынам (calamus), і апахалам (vexillam); унутры ачына засохлая арагавелая тканка (душка).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Покрыўная сістэма жывёл
Катэгорыя·Анатомія птушак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле