wd wp Пошук:

Дзяніс Яўгенавіч Івашын

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Івашын.

Дзяніс Яўгенавіч Івашын (нар. 6 чэрвеня 1979) — беларускі журналіст і палітычны зняволены.

Біяграфія

Вырас і пражываў у Гродне. Паводле адукацыі эканаміст і палітолаг[1].

У 2014 годзе быў актыўным удзельнікам Рэвалюцыі годнасці ва Украіне, ад пачатку вайны на ўсходзе Украіны займаўся дабрачыннасцю для перасяленцаў з зоны АТА ва Украіне. Пазней далучыўся да міжнароднай валанцёрскай супольнасці «ІнфармНапалм», якая даследуе ўплыў расійскай агрэсіі на іншыя краіны, як OSINT-даследчык і перакладчык. Стаў галоўным рэдактарам беларускамоўнай версіі рэсурсу.

У 2017 годзе арыштаваны на пяць сутак судом Фрунзенскага раёна Мінска (суддзя — Яўген Пісарэвіч) за асвятленне мерапрыемстваў на Дзень Волі[2].

З 2018 года пазаштатны карэспандэнт газеты «Новы Час»[3]. У 2018 годзе газета апублікавала серыю артыкулаў Івашына «Хто і як павінен будаваць» аб магчымых уладальніках рэстаранна-забаўляльнага комплексу «руск.: Поедем поедим» каля мемарыяла Курапаты. У жніўні прадпрымальнік Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі[4], запатрабаваўшы кампенсацыю 40000 BYN ад «Новага Часу» і 1000 BYN ад Івашына. У верасні суд Савецкага раёна Мінска адмовіў Ізраілевічу ў задавальненні пазову і абавязаў пазоўніка кампенсаваць адказчыкам паслугі адвакатаў — 600 BYN[5].

Акрамя забудовы Курапатаў, апублікаваў расследаванні пра ўплыў расійскіх нацыяналістаў у Беларусі, пра пераход былых байцоў украінскага спецыяльнага аддзела міліцыі «Беркут» у сілавыя структуры рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі[3].

Арышт і зняволенне

Затрыманы супрацоўнікамі КДБ 12 сакавіка 2021 года, на наступны дзень пасля інтэрв’ю каналу «Настоящее время», у якім паведаміў пра вынікі свайго журналісцкага расследавання[1]. Абвінавачаны ва «ўмяшальніцтве ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў» (арт. 365 КК)[6]. Калегі і блізкія звязваюць яго арышт з прафесійнай журналісцкай дзейнасцю, у прыватнасці, з публікацыяй расследавання пра «Беркут»[7].

Яго затрыманне выклікала занепакоенасць у Міністэрстве замежных спраў Украіны, якое 15 сакавіка 2021 года заявіла, што Івашын толькі «дапамагаў расказваць свету пра злачынствы падчас расійскай агрэсіі супраць Украіны», у той час як журналісцкая дзейнасць не можа і не павінна быць падставай для пераследу[8].

24 сакавіка 2021 года сумеснай заявай васьмі арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, быў прызнаны палітычным зняволеным[9]. Міжнароднае таварыства правоў чалавека таксама прызнала Івашына палітвязнем[6]. 30 чэрвеня 2021 года шэфства над палітвязнем узяў Шон Хогі, дэпутат Дойл Эрэн[10][11].

Восенню 2021 года Івашыну выставілі яшчэ адно абвінавачванне за «здраду дзяржаве» (арт. 366 КК)[12]. У час зняволення Івашына шматразова кідалі ў карцар[12].

У жніўні 2022 года праходзіла другое пасяджэнне закрытага працэсу над Івашыным у Гродне. Сталі вядомыя падрабязнасці першага дня суда 17 жніўня, вязень выгукнуў «Жыве Беларусь! Слава Украіне!» і паспеў коратка перамовіцца з маці.[13]

Сям’я

Івашын мае ўкраінскія карані па бацьку, які паходзіць з Дніпра, і статус «замежнага ўкраінца[uk]»[1]. Бацька памёр; станам на 2021 год сям’я Івашына: маці Людміла, жонка Вольга і старэйшы брат Мікалай, які жыве ва Францыі[14].

Зноскі

  1. 1 2 3 «Ён змагаўся за праўду». Чым вядомы Дзяніс Івашын, якога затрымаў КДБ, і пры чым тут Украіна (нявызн.). БелаПАН. Радыё Свабода (15 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.
  2. Редактор и журналист сайта InformNapalm Беларусь Денис Ивашин осуждён на 5 суток за работу на Дне Воле (видео)(руск.) . Беларускі дакументацыйны цэнтр (28 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2021. Праверана 25 ліпеня 2021.
  3. 1 2 «Зрабіць з яго баевіка не атрымаецца»: хто такі журналіст Дзяніс Івашын, якога КДБ затрымаў у Горадні — Белсат, 21.04.2021
  4. Бізнэсмэн Ізраілевіч падаў у суд на газету «Новы час» за расследаванні пра рэстаран у Курапатах (нявызн.). Наша Ніва (8 кастрычніка 2018). Праверана 19 верасня 2018.
  5. Не виноваты они // БелГазета. — 2018. — № 34 (1160). — 18 верасня. — С. 2.
  6. 1 2 “Die politischen Gefangenen in Belarus nicht vergessen!” (in de). Für die Menschenrechte (Міжнароднае таварыства правоў чалавека) (6): 4. 2021.
  7. Зьняволены журналіст Дзяніс Івашын трапіў у карцар — Радыё Свабода, 21 чэрвеня 2021 г.
  8. Відповідь пресслужби МЗС України на запити ЗМІ щодо затримання в Білорусі журналіста Дениса Івашина(укр.) . Міністэрства замежных спраў Украіны (15 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2021. Праверана 8 жніўня 2021.
  9. Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Дзяніса Івашына (нявызн.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (24 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  10. Irish and German MPs adopt three political prisoners from Belarus(англ.) . Libereco – Partnership for Human Rights (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.
  11. Cunningham, Paul[en]. Irish politicians sponsor Belarus political prisoners(англ.) . RTÉ.ie(англ.) бел. (15 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2021. Праверана 16 ліпеня 2021.
  12. 1 2 АД. Новае абвінавачванне журналісту Дзянісу Івашыну ў «здрадзе дзяржаве» пацвердзілася (бел.) . Белсат (30 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2021. Праверана 30 кастрычніка 2021.
  13. https://hpravy.org/2022/08/17/%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%8F%D0%B3%D0%B2%D0%B0%D0%B5%D1%86%D1%86%D0%B0-%D0%BA%D0%B0%D1%80%D0%BD%D1%8B-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%8D%D1%81-%D0%BF%D0%B0-%D1%81%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B5-%D0%B4/?fbclid=IwAR2z2BPmqh4_zGML_qXvVu5vFYZOTGwhcg_N5T9U0Ya3i-decY5TY0nOqRQ
  14. “Маці журналіста Дзяніса Івашына: Я буду змагацца за свайго сына да канца”. Новы Час (27 (735)): 6–7. 2021-07-16.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Журналісты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе