wd wp Пошук:

Міжнароднае таварыства правоў чалавека

Праваабаронца Ёахім Гаўк падчас удзелу ў прэс-канферэнцыі Міжнароднага таварыства правоў чалавека

Міжнароднае таварыства правоў чалавека (МТПЧ) (ням.: Internationale Gesellschaft für Menschenrechte; англ.: International Society for Human Rights) — міжнародная няўрадавая, некамерцыйная, праваабарончая арганізацыя, якая мае статус удзельніка пры Савеце Еўропы і з’яўляецца членам Камітэта па сувязях з няўрадавымі арганізацыямі пры Савеце Еўропы. МТПЧ мае статус назіральніка ў Афрыканскай камісіі па правах чалавека і народаў. Арганізацыя мае асацыяваны статус з Дэпартаментам глабальных камунікацый ААН(англ.) бел. і кансультатыўны статус пры Эканамічным і Сацыяльным Савеце ААН (ЭКАСАС).

Штаб-кватэра МТПЧ знаходзіцца ў Франкфурце-на-Майне (Германія). Арганізацыя была заснавана ў Заходняй Германіі ў 1972 годзе як ням.: Gesellschaft für Menschenrechte (GfM) (бел.: Таварыства правоў чалавека) з мэтай садзейнічання міжнароднаму разуменню і талерантнасці ва ўсіх сферах культуры і грамадства, і з тых часоў таварыства падтрымлівае толькі тых асоб, якія падзяляюць гэты прынцып і, як следства, негвалтоўна імкнуцца да абароны сваіх правоў. Ініцыятарам заснавання МТПЧ быў Іван Агрусаў, былы расійскі прымусовы рабочы, які пасля Другой сусветнай вайны вырашыў застацца ў Заходняй Германіі ў сувязі з дрэнным абыходжаннем з былымі прымусовымі рабочымі ў Савецкім Саюзе (многія з іх былі адпраўлены ў ГУЛАГ па вяртанні).

Таварыства стала міжнародным у 1982 годзе з заснаваннем філіялаў у Аўстрыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і Францыі. З тых часоў арганізацыя вырасла надалей і ўключае 47 нацыянальных секцый (у тым ліку беларускую), нацыянальных груп, рэгіянальных камітэтаў і звязаных арганізацый па ўсім свеце[1][2].

Сярод вядомых членаў МТПЧ канцлер Заходняй Германіі Людвіг Эрхард, былы аўстра-венгерскі кронпрынц Ота фон Габсбург, былы генеральны пракурор Германіі Людвіг Марцін(ням.) бел., кітайскі праваабаронца Гары Ву(руск.) бел., беларускі філосаф і палітолаг, прафесар Іван Катляр, узбекскі праваабаронца, прафесар Марат Західаў(руск.) бел..

Падчас халоднай вайны Міжнароднае таварыства правоў чалавека надавала асноўную ўвагу парушэнням правоў чалавека ў дзяржавах Усходняга блока. Германская Дэмакратычная Рэспубліка (Усходняя Германія) у 1975 годзе абвясціла Міжнароднае таварыства правоў чалавека «ворагам дзяржавы», і Штазі распачала кампанію супраць праваабарончай арганізацыі, спрабуючы яе дыскрэдытаваць[3]. У апошні час МТПЧ засяродзіла ўвагу на пытаннях свабоды веравызнання і свабоды прэсы ў такіх краінах, як В’етнам і Кітай.

Таварыства выпускае ўласную перыядычную рассылку[4] (на англійскай мове) і часопіс на нямецкай мове ням.: Menschenrechte (бел.: Права чалавека)[5]. Прэзідэнтам Міжнароднага савета МТПЧ з’яўляецца прафесар, доктар Томас Шырмахер(ням.) бел.. Карл Хафен — скарбнік, Мары Джэрард, доктар Рэне Гомес(ісп.) бел., доктар Любоў Нямчынава, доктар Хайдзі Марын, Сімона Шлегель і прафесар, доктар Андрэй Сухарукаў — віцэ-прэзідэнты[6].

Зноскі

  1. All ISHR sections can be found in the map on this site.
  2. All ISHR sections are also listed on the website of the German ISHR section.
  3. Die IGFM im Visier der Stasi
  4. ISHR Newsletter
  5. IGFM News: Magazine Menschenrechte
  6. About the ISHR.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Некамерцыйныя арганізацыі
Катэгорыя·НДА з кансультатыўным статусам пры ЭСС ААН
Катэгорыя·Міжнародныя недзяржаўныя арганізацыі