wd wp Пошук:

Дзмітрый Віктаравіч Шакута

Дзмітрый Віктаравіч Шакута (нар. 7 жніўня 1980, Мінск, БССР, СССР) — былы прафесійны беларускі кікбаксёр, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу як сярод прафесіяналаў, так і сярод аматараў.

Падазраваецца ў датычнасці да збіцця мінчука Рамана Бандарэнкі, які пасля гэтага памёр у лякарні[1].

Спартыўная кар’ера

Кар’ера па-за спортам

Пасля заканчэння кар’еры прафесійнага спартоўца Шакута кіруе ўласным байцоўскім клубам «Шок» («англ.: Shock Team»). Працуе інструктарам па спецпадрыхтоўцы ў 3-й АБрСП (в/ч 3214) Унутраных войскаў МУС Беларусі. Шчыльна кантактуе з хакейным функцыянерам Дзмітрыем Баскавым, гуляе пад яго кіраўніцтвам у хакей у камандзе «Бастыён» (там жа гуляюць, напрыклад, Віктар Лукашэнка, начальнік ДАІ Дзмітрый Карзюк і інш.), удзельнічае ў праўладных аўтапрабегах. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года публічна падтрымаў Аляксандра Лукашэнку і выказаў гатоўнасць біцца за яго[2].

Дачыненне да забойства Рамана Бандарэнкі

Асноўны артыкул: Раман Ігаравіч Бандарэнка Паводле дадзеных BYPOL, праз атрыманыя аўдыёзапісы і білінг нумароў мабільных тэлефонаў аб’яднанню ўдалося дакладна ўсталяваць кола асоб, якія маюць дачыненне да забойства мінчука Рамана Бандарэнкі, які памёр у шпіталі пасля таго, як быў збіты[1]. Шакута ўваходзіць у гэты лік[3][4].

Перадгісторыя

11 лістапада 2020 года прыблізна ў 22:00 на «Плошчу Перамен» у Мінску прыехалі шасцёра мужчын і тры жанчыны ў цывільным і ў масках[5][6]. Яны пачалі зразаць бела-чырвона-белыя стужачкі ў двары і неўзабаве пасля гэтага ў іх узнік канфлікт з мясцовымі жыхарамі. Канфлікт перарос у бойку, а затым у выкраданне Рамана Бандарэнкі[7]. На наступны дзень юнак, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр у рэанімацыі бальніцы хуткай дапамогі пасля таго, як у яго паднялася тэмпература да 40 градусаў[8]. У пацярпелага дыягнаставалі вялікі ацёк мозгу, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, субдуральныя гематомы, выцятыя месцы, ранкі[9]. Яму некалькі гадзін рабілі аперацыю па трэпанацыі чэрапа[10].

Расследаванне

Важнай зачэпкай у справе пра гібель Бандарэнкі стала злітая ў інтэрнэт «NEXTA» тэлефонная размова, дзе двое мужчын абмяркоўваюць здарэнне на «Плошчы Перамен»[11]. Канал заявіў, што на запісу ідзе размова паміж Шакутай і бізнесменам Дзмітрыем Баскавым[1]. Гэтая версія супала з ацэнкай сітуацыі іншых СМІ[12][13][14]. Паводле вынікаў незалежнага фанаскапічнага даследавання аўдыёзапісу, спецыялісты прыйшлі да высновы, што галасы сапраўды належаць Баскаву і Шакуце, акрамя таго, у мове грамадзян быў выяўлены цэлы шэраг прыкмет, характэрных менавіта для спантаннай, а не загадзя падрыхтаванай размовы[1].

21 студзеня 2021 года ініцыятыва «BYPOL» апублікавала вынікі ўласнага расследавання, у якім таксама заявіла пра дачыненне Шакуты да смерці Бандарэнкі. Такія высновы можна было зрабіць пасля аналізу дадзеных білінгу(укр.) бел. нумара мабільнага тэлефона[15]. Шакута адмовіўся каментаваць абвінавачванні[16].

24 верасня 2021 года «BYPOL» абнародавала зліў размоваў супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама датычна забойства Бандарэнкі. У размове 11 лістапада 2020 года камандзір групы АМАПу Руслан Куляшоў паведаміў камандзіру АМАПу ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыю Балабе, што кікбаксёр Шакута траўмаваў(бел. (тар.)) бел. Бандарэнку пры выкраданні на вуліцы Чарвякова ў Мінску. 12 лістапада 2020 года начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Міхаіл Грыб пацвердзіў у тэлефоннай размове Балабу, што чэрапна-мазгавую траўму Бандарэнку нанёс Шакута, што засведчана на выкладзеным у Сеціве відэазапісе[17][18].

Санкцыі ЗША, іншых краін

16 лістапада 2020 года міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч(укр.) бел. прыняў рашэнне аб забароне ўезду ў краіну кікбаксёра[19]. 20 лістапада стала вядома і пра забарону ўезду ў Эстонію[20].

9 жніўня 2021 года Шакута быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за гвалтоўную атаку на Рамана Бандарэнку і перадачу яго міліцыі, дзе, верагодна, адбылося дадатковае пабіццё, што прывяло да смерці Бандарэнкі, і як інструктар па спецыяльнай падрыхтоўцы ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якім ён мусіць быць[21][22]. Таксама пад амерыканскія санкцыі патрапіў і яго спартыўны клуб «Шок»[21][22].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 КЕ. Месяц после гибели Романа Бондаренко. Что мы выяснили за это время?(руск.) . TUT.BY (12 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2020. Праверана 12 снежня 2020.
  2. Чемпион мира по тайскому боксу — Прокопьеву: Ты вызвал на ринг президента. Сначала встреться со мной (бел.) . TUT.BY (15 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  3. Предварительная проверка BYPOL по факту смерти Романа Бондаренко Архівавана 3 жніўня 2021.
  4. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко(руск.) . TUT.BY (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2021. Праверана 27 студзеня 2021.
  5. В Минске силовики в штатском избили мужчину за бело-красно-белые ленты, он умер в реанимации(руск.) . Настоящее время. Праверана 9 лютага 2021.
  6. «В операционную привезли уже в коме». Неизвестные во дворе снимали ленты, избили парня, он в реанимации(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 20202020-11-18. Праверана 9 лютага 2021.
  7. Орлова, Ольга (2020-11-20). “Вышел и не вернулся” (in ru). Брестская газета (47 (936)): 8.
  8. Памёр Раман Бандарэнка, якога хуткая забрала непрытомным з Цэнтральнага РУУС (бел.) . Наша Ніва. Праверана 9 лютага 2021.
  9. Умер избитый на площади Перемен Роман Бондаренко(руск.) . ej.by (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2021. Праверана 9 лютага 2021.
  10. «Сделали трепанацию черепа, шанс выжить — 1 из 1000». Что известно о состоянии Романа Бондаренко на данный момент(руск.)  (недаступная спасылка). Наша Ніва. Сильные новости (12 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 9 лютага 2021.
  11. Записи голосов для сравнения(руск.) . TUT.BY (18 лістапада 2020).
  12. Что случилось с Романом Бондаренко на «Площади перемен» в Минске? Изучаем записи и слова очевидцев(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (13 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 20202020-11-17. Праверана 9 лютага 2021.
  13. Мужчина в сером костюме, который напал на Романа на «Площади перемен», очень похож на известного спортсмена (нявызн.) (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 20202020-11-14. Праверана 4 верасня 2021.
  14. Бондаренко на Площади Перемен на землю завалил человек, похожий на топ-бойца, который играет в команде Баскова с сыном Лукашенко, Tribuna.by, 14.11.2020 г.
  15. «Нет, алкоголем не пахнет вообще». BYPOL опубликовал свое расследование по факту смерти Романа Бондаренко(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (27 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 20212021-01-27. Праверана 9 лютага 2021.
  16. Кто причастен к убийству Бондаренко? СМИ: человек, избивавший Романа, очень похож на приближенного к Лукашенко (нявызн.). kyky.org (14 лістапада 2020).
  17. З’явілася дадатковае расследаванне па смерці Бандарэнкі. Якія новыя рэчы адтуль вядомыя? (нявызн.). Наша Ніва (24 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 28 верасня 2021.
  18. ByPol расказаў новыя акалічнасці падзеяў вакол смерці Рамана Бандарэнкі (бел.) . Беларуская служба Радыё «Свабода». Новы Час (24 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 28 верасня 2021.
  19. Баскову и Шакуте запретили въезд в Латвию(руск.) . TUT.BY (16 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2021. Праверана 2 сакавіка 2021.
  20. Ковальчук, Портной и Базанов внесены в список невъездных в Латвию, Литву и Эстонию(руск.) . BY.Tribuna.com (20 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2020. Праверана 21 лістапада 2020.
  21. 1 2 Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  22. 1 2 США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список(руск.) . ZERKALO.IO (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Баксёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Кікбаксёры Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе