wd wp Пошук:

Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (Дзяржаўтаінспекцыя, ДАІ) — падраздзяленне ў структуры Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якое ажыццяўляе кантрольныя, наглядныя і дазвольныя функцыі ў галіне забеспячэння бяспекі дарожнага руху.

Задачамі Дзяржаўтаінспекцыі з’яўляюцца забеспячэнне выканання прадпрыемствамі, арганізацыямі і грамадзянамі нарматыўна-прававых актаў у галіне бяспекі дарожнага руху, а таксама захаванне жыцця і здароўя грамадзян на вуліцах і аўтадарогах Беларусі. Важным складнікам дадзенай працы Дзяржаўтаінспекцыя лічыць актыўную прапаганду бяспекі дарожнага руху, асабліва сярод дзяцей і моладзі.

Начальнікі

Зноскі

  1. Новым кіраўніком ДАІ стаў Дзмітрый Карзюк
  2. Дзмітрый Карзюк назначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь