wd wp Пошук:

Дзмітрый Уладзіміравіч Балаба

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Балаба. Дзмітрый Уладзіміравіч Балаба (нар. 1 чэрвеня 1972, Гарадзілава, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі службовец-міліцыянер. Камандзір АМАП Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Палкоўнік міліцыі.

Біяграфія

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1972 года ў вёсцы Гарадзілава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Навучаўся ў Гарадзілаўскай сярэдняй школе[1].

Да паступлення на службу ў органы ўнутраных спраў скончыў ПТВ і адслужыў у войску, звольніўся ў запас гвардыі старшыной. У маладзечанскай патрульна-паставой службе міліцыі быў ротным і ўзводным; у яго ў падначаленні былі байцы вільнюскага АМАП, які быў расфармаваны з-за актыўнага ўдзелу ў жнівеньскім путчы 1991 года[2].

З 1993 года ў АМАП[3]. У 1995 годзе пераведзены на працу ў Мінск.

У 1999—2000 гадах быў камандзірам 4-га аператыўнага ўзвода АМАП ГУУС Мінгарвыканкама. З 2002 па 2016 гады быў камандзірам 2-й роты АМАП ГУУС Мінгарвыканкама[4].

У маі 2016 года прызначаны камандзірам АМАП Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама.

Балаба шмат гадоў кіраваў разгонамі акцый апазіцыі.

Узнагароды

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін

2 кастрычніка 2020 года Балаба быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага саюза прызнаў Балабу адказным як камандуючага сіламі АМАП у Мінску за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзілі сілы АМАП у Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, у тым ліку катаванні, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[7]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[8]. Таксама восенню 2020 года Балабу ўключылі ў свае санкцыйныя спісы Канада[9][10], Вялікабрытанія[11], Швейцарыя[12][13].

З 2 кастрычніка 2020 года Балаба таксама знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША за ўдзел у дзеяннях або палітыцы, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы або інстытуты, як камандзір мінскага АМАП, арганізацыі, супрацоўнікі якой збівалі і затрымлівалі мірных дэманстрантаў, журналістаў і іншых асоб у сталіцы, а таксама нясуць адказнасць за бесчалавечнае абыходжанне з затрыманымі[14][15][16].

Сям’я

Зноскі

  1. Сгорел дом командира минского ОМОНа. Соседи называют это местью — репортаж
  2. 8 фактов о командире минского ОМОНа: он получил личную установку от Лукашенко накануне выборов
  3. Люди особого назначения: о столичном ОМОН написали книгу Архівавана 15 мая 2021.
  4. Интервью с командиром ОМОН ГУВД Минского горисполкома Дмитрием Балабой
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 жніўня 2015 года № 353 «Аб узнагароджанні»
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лютага 2017 года № 34 «Аб узнагароджанні»
  7. Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
  8. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  9. Canada, Global Affairs. Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations(англ.)  (недаступная спасылка). Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2020. Праверана 25 снежня 2020.
  10. Legislative Services Branch. Consolidated federal laws of canada, Special Economic Measures (Belarus) Regulations(англ.) . laws.justice.gc.ca.
  11. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . gov.uk(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
  12. Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials(англ.) . Swissinfo(чэшск.) бел. (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  13. SECO: Ordinance on measures against Belarus(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
  14. OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
  15. {{Cite web|date=2020-10-02|title=Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy|url=https://home.treasury.gov/news/press-releases/sm1143%7Curl-status=live%7Carchiveurl=https://web.archive.org/web/20210929073040/https://home.trea(недаступная+спасылка)sury.gov/news/press-releases/sm1143%7Carchivedate=2021-09-29%7Caccessdate=2021-09-29%7Cwebsite=%7Cpublisher=Міністэрства фінансаў ЗША
  16. U.S. Treasury sanctions eight Belarus officials for undermining democracy(англ.) . УНІАН (3 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2021. Праверана 29 верасня 2021.
  17. Награжден сын командира минского ОМОНа (видео)
  18. Сталі вядомыя імёны чыноўнікаў з новага пакету санкцый Літвы, Латвіі і Эстоніі. Сярод іх Аліна Касьянчык(бел. (тар.)) . Белорусская служба Радио «Свобода» (25 сакавіка 2021). Праверана 13 верасня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Палкоўнікі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «80 гадоў беларускай міліцыі»
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» II ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За асабістую мужнасць» (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» I ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Міліцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў беларускай міліцыі»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 год міліцыі Беларусі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»