wd wp Пошук:

Дзмітрый Міхайлавіч Карзюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карзюк.

Дзмітрый Міхайлавіч Карзюк (6 лістапада 1971, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (з 2021). Палкоўнік міліцыі.

Біяграфія

Нарадзіўся 6 лістапада 1971 года ў Мінску.

У 1989—1991 гадах служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

У органах унутраных спраў з 1993 года. У верасні 1993 года быў прыняты на службу інспектарам дарожна-патрульнай службы 3-га матарызаванага ўзвода асобнага батальёна ДПС ДАІ Упраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама. Затым служыў камандзірам узвода, з 1996 па 2002 гады — камандзірам асобнай роты ДПС УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. У 2001 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь[1].

Па лістапад 2006 года ўзначальваў аддзел ДПС і прафілактыкі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама[1].

З лістапада 2006 па студзень 2008 года — начальнік аддзела ДАІ міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі УУС адміністрацыі Партызанскага раёна Мінска[1].

Са студзеня 2008 года па май 2016 года — начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МГБ ГУУС Мінскага гарвыканкама[1].

26 мая 2016 года прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[2].

25 кастрычніка 2021 года прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[3][4].

2 снежня 2021 года Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла Карзюка ў амерыканскі санкцыйны спіс[5]. Таксама ён трапіў пад санкцыі Канады[6].

Хобі

Гуляе ў аматарскай хакейнай камандзе.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Корзюк Дмитрий Михайлович(недаступная спасылка)
  2. Новым кіраўніком ДАІ стаў Дзмітрый Карзюк
  3. Дзмітрый Карзюк назначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 25 октября 2021 года № 418 «О Д. М. Корзюке»
  5. ЗША, Канада і Брытанія ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі (нявызн.). Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 11 снежня 2021.
  6. Backgrounder: Belarus sanctions(англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел.. Праверана 2 студзеня 2022.
  7. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
  8. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні» Архівавана 25 кастрычніка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 год міліцыі Беларусі»
Катэгорыя·Намеснікі міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лістапада
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў беларускай міліцыі»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Міліцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 год на варце граніцы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
Катэгорыя·Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»