wd wp Пошук:

Джайпур

Джайпур (англ.: Jaipur, раджастхані: जयपुर) — горад на захадзе Індыі, сталіца штата Раджастхан. Насельніцтва (2011 г.) — 6 663 971 чал.

Гісторыя

Джайпур быў заснаваны ў 1727 г. раджам Дхундхарам Савам Джай Сінгхам II, гаспадаром Амберскай дзяржавы. Горад загадзя праектаваўся бенгальскім архітэктарам Від’ядхарам Бхатачар’ям (16931751 гг.) згодна прынцыпам тагачасных матэматыкі і астралогіі. У пабудове гарадскога палаца дапамогу аказваў брытанскі ваенны інжынер С. С. Джэкаб. Цэнтральная частка ўзводзілася з ружовага пясчаніка і фарбавалася ў ружовы колер, з-за што атрымала назву «ружовага горада».

У XIX ст. планавае будаўніцтва актыўна працягвалася. З гэтай мэтай у 1868 г. была адчынена спецыяльная школа мастацтваў. Акрамя таго, у Джайпуры працавала дзве іншыя вышэйшыя школы — вывучэння санскрыта і для жанчын.

У 1949 г. Джайпур стаў афіцыйнай сталіцай Раджастхана.

Эканоміка

Прамысловасць Джайпура спецыялізавана на перапрацоўцы бавоўны, натуральнай скуры, драўніны, вытворчасці тканін, вопраткі, абутку, мэблі і г. д. За 6 км ад горада пабудаваны экспартны парк, які ўключае некалькі прамысловых зон і зону развіцця IT[2]. Важную ролю ў эканомікцы адыгрывае турызм. Згодна выданню Condé Nast Traveller, гэта сёмы па прывабнасці для падарожнікаў горад Азіі[3].

Зноскі

  1. Jaipur Pin Codeгеаграфічная карта. Праверана 2 чэрвеня 2018.
  2. Sitapura at Jaipur(недаступная спасылка)
  3. Jaipur Seventh Best Tourist Destination In Asia

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гарады Раджастхана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Джайпур
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі