wd wp Пошук:

Раджастхані

Раджастхані — інда-арыйская мова, распаўсюджаная ў індыйскім штаце Раджастхан. Раней звычайна разглядалася як адзін з заходніх дыялектаў хіндзі; сёння ўсё часцей прызнаецца асобнай мовай. Урад Раджастхана абвясціў раджастхані афіцыйнай мовай штата. Акрамя Раджастхана мова ўжываецца ў прыгранічных раёнах штатаў Гуджарат, Хар’яна і Пенджаб, а таксама ў пакістанскіх правінцыях Пенджаб і Сінд. Колькасць носьбітаў мовы ацэньваецца ў 50—80 млн чалавек; ацэнкі моцна вагаюцца ў залежнасці ад уключэння або неўключэння тых ці іншых дыялектаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Індаарыйскія мовы
Мовы Індыі
Мовы Пакістана