wd wp Пошук:

Крэпасць Амбер

Выгляд знутры

Амбе́р, або Аме́р (хіндзі: आमेर दुर्ग) — фартыфікацыйна-палацавае збудаванне ў індыйскім штаце Раджастхан. У нашы дні ўваходзіць у склад горада Джайпур.

Пабудавана ў другой палове XVI - пачатку XVII ст. на месцы больш старажытнага ўмацавання XI ст. Да заснавання Джайпура з’яўлялася ваенным і адміністрацыйным цэнтрам дзяржавы раджпутаў. Падзелена на чатыры сектары, кожны з якіх мае асобную браму і двор. Складанай часткай крэпасці з’яўляецца Шыш-Махал, былая рэзідэнцыя амберскіх манархаў. Асноўны будаўнічы матэрыял — жоўты пясчанік. Акрамя таго, для дэкарацый выкарыстоўваліся мармур і граніт.

Амбер — адна з найбольш вядомых славутасцяў Джайпура. Разам з іншымі крэпасцямі Раджастхана ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

  1. 1 2 https://asi.nic.in/

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Палацы Індыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Крэпасці Індыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных