wd wp Пошук:

Заходняя Бенгалія

Заходняя Бенгалія (англ.: West Bengal) — штат на ўсходзе Індыі, на ўзбярэжжы Бенгальскага заліва. Займае 18-е месца сярод штатаў па плошчы (88 752 км2) і 4-е па насельніцтву (90,3 млн. чалавек, 2010). Адміністрацыйны цэнтр — Калькута. Гранічыць з Бангладэш, Бутанам, Непалам, штатамі Асам, Сікім, Арыса, Джхаркханд, Біхар. Кіруючая партыя (на працягу трох дзесяцігоддзяў) — Камуністычная партыя Індыі (марксісцкая).

Геаграфія

Горы на поўначы штата
Заходняя Бенгалія прасціраецца ад [Гімалаяў](/Гімалаі "Гімалаі") на поўначы да [Бенгальскага заліва](/Бенгальскі_заліў "Бенгальскі заліў") на поўдні. [Ганг](/Рака_Ганг "Рака Ганг") — галоўная рака рэгіёна, меншыя рэкі — [Дамодар](/Рака_Дамодар "Рака Дамодар"), [Аджай](/Рака_Аджай "Рака Аджай") і [Кангсабаці](/Кангсабаці "Кангсабаці").

Эканоміка

Чайныя палеткі Дарджылінга
Заходняя Бенгалія з'яўляецца трэцім па велічыні ўклада донарам дзяржаўнага бюджэту Індыі. Галоўны сектар эканомікі штата па частцы занятасці — [сельская гаспадарка](/Сельская_гаспадарка "Сельская гаспадарка") ([рыс](/Рыс "Рыс"), [пшаніца](/Пшаніца "Пшаніца"), [тытунь](/Тытунь "Тытунь"), [фасоль](/Фасоль "Фасоль"), [джут](/Джут "Джут")). Значнае месца ў сельскагаспадарчай прадукцыі штата займае высакаякасны [чай](/Чай "Чай"), асабліва з раёна Дарджылінг. Па долі ў ВУП першае месца займае сектар паслуг (51%), абганяючы сельскую гаспадарку (27%) і прамысловасць (22%). Прамысловасць сканцэнтравана ў раёне Колькаты і (здабываючая) ў багатых мінеральнай сыравінай заходніх перадгор'ях.

Насельніцтва

Пераважная большасць насельніцтва — бенгальцы. Афіцыйныя мовы — бенгальская і англійская, шырока распаўсюджаная хіндзі, у раёне Дарджылінг гавораць па-непальску. Індуізм спавядае 72,5 % насельніцтва, іслам — 25,2 % (2001).

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Заходняя Бенгалія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Штаты і тэрыторыі Індыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных