wd wp Пошук:

Грушанка зеленаватая

Груша́нка зеленаватая[3] (Pyrola chlorantha) — від кветкавых раслін роду Грушанка (Pyrola) сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Батанічнае апісанне

Агульны выгляд расліны

Шматгадовая травяністая расліна з доўгім карэнішчам. Кветаноснае сцябло вышынёй да 30 см, рабрыстае, звычайна чырванаватае, з 1—3 лускападобнымі лісцікамі. Лісце скурыстае, круглаватай формы, у прыкаранёвай разетцы, зімуючае. Кветкі зеленаватага колеру, па 2—9 у кароткай зрэджанай гронцы. Плод — адагнутая ўніз каробачка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі ўмераных абласцей Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Добра пераносіць цень[4]. Мезафіт, алігатроф і мезатроф[4]. Расце ў хваёвых і яловых лясах[3]. Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Лекавая і дэкаратыўная расліна[4]. Ахоўваецца ў шэрагу рэгіёнаў Расіі і Украіны[4].

Сінонімы

Сінонімы паводле сайта The Plant List:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. 1 2 3 4 Грушанка зеленоцветковая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Верасовыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта