wd wp Пошук:

Уладзімір Іосіфавіч Уладамірскі

Уладзімір Уладамірскі (сапраўднае прозвішча Малейка (18 кастрычніка 1893, г. Коўна — 24 студзеня 1971) — акцёр

. Народны артыст БССР (1938), Народны артыст СССР (1955)[3].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька Іосіф Фёдаравіч Малейка працаваў дзясятнікам плывучага разваднога моста на Нёмане.

Дзяцінства і юнацтва будучага акцёра прайшлі ў Бабруйску. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, у канцы жніўня 1914 года атрымаў цяжкую кантузію, быў у палоне.

У 1920 годзе пачаў сцэнічную дзейнасць у Другім паказальным тэатры Заходняга фронту ў Бабруйску[3]. У 19211922 гадах іграў у Смольным тэатры Петраграда[4].

У 1924—1959 працаваў у мінскім Купалаўскім тэатры. Прафесійнае майстэрства сфармавалася пад уздзеяннем рэжысёра Е. А. Міровіча[3].

Стаў другім у гісторыі Народным артыстам БССР пасля Уладзіслава Галубка.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўзначальваў франтавую тэатральную брыгаду[3].

Быў намеснікам старшыні праўлення Беларускага тэатральнага таварыства.

Памёр 24 студзеня 1971 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[5].

Сям’я

Творчасць

Акцёр шырокага творчага дыяпазона[3]. Валодаў мастацтвам пераўвасаблення, вастрынёй малюнка вобразу, пластычнасцю, уменнем карыстацца сцэнічнай дэталлю, мімікай. Стварыў высокамастацкія вобразы ў беларускім рэпертуары[3].

Ролі ў тэатры

Фільмаграфія

Узнагароды і званні

У Мінску на доме, дзе жыў акцёр, усталявана мемарыяльная дошка[3].

Зноскі

  1. 1 2 Владомирский Владимир Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Владомирский Владимир Иосифович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Владомирский Владимир Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 118. — 737 с.
  4. http://www.belta.by/ru/articles/dossier/K-120-letiju-narodnogo-artista-Belarusi-Vladimira-Vladomirskogo_i_741.html
  5. Некрополь (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каўнасе
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 24 студзеня
Катэгорыя·Акцёры СССР