wd wp Пошук:

Эдуард Людвігавіч Самуйлёнак

Эдуард Людвігавіч Самуйлёнак (5 жніўня 1907, Санкт-Пецярбург — 12 лютага 1939) — беларускі празаік, драматург.

Біяграфія

Нарадзіўся ў рабочай сям’і. Вучыўся ў Петраградскай польскай гімназіі. Юнацкія гады правёў на радзіме бацькі ў вёсцы Бандзелі Верхнядзвінскага раёна, куды маці пасля мабілізацыі мужа ў Чырвоную Армію (1918) пераехала на сталае жыхарства. Хадзіў пільшчыкам па вёсках, займаўся самаадукацыяй. Уваходзіў у нефармальнае аб’яднанне ТАВІЗ. Загадваў хатай-чытальняй, быў сакратаром камсамольскай ячэйкі Росіцкага сельсавета. У 1929—1930 служыў у Чырвонай Арміі. Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная Полаччына» (1930—1933), «Літаратура і мастацтва» (1934—1939).

У 1934 ён пераехаў у Мінск, дзе цалкам заняўся літаратурнай працай. З ініцыятывы Максіма Горкага ў маі 1935 разам з Віталём Вольскім, Міколам Хведаровічам і Барысам Мікулічам паехаў у Грузію для абмену творчым вопытам і ўстанаўлення культурных сувязей паміж братнімі рэспублікамі, вынікам чаго з’явіліся нарысы «Сакрэт Кварцхелія», «Аджарыс — Цхалі», «Радзіма марганца» і першая кніга рамана «Будучыня» (1936—1938).

Магіла Эдуарда Самулёнка на Вайсковых могілках

Памёр 12 лютага 1939 года. Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1939).

Творчасць

Дэбютаваў вершам у 1928 г. (газета «Чырвоная Полаччына»). Першае апавяданне «Апошні заказ» апублікаваў у 1929 г. таксама ў «Чырвонай Полаччыне». Выйшлі аповесць «Тэорыя Каленбрун» (1934), зборнікі апавяданняў «Пункт апоры» (1935), «Дачка эскадрона» (1937), «Паляўнічае шчасце» (1950), «Апавяданні» (1958, 1967), раман «Будучыня» (1938), апавяданне «Пагібель воўка» (1939), «Апавяданні і аповесць» (1977), кнігі Выбраных твораў (1940, 1948), «Выбраных апавяданняў» (1946), Збор твораў у 2 тамах (1952).

Аўтар п’ес «Сяржант Дроб» (інсцэніроўка аповесці «Тэорыя Каленбрун», апублікавана і пастаўлена ў 1935), «Пагібель воўка» (апублікавана і пастаўлена ў 1939).

Зноскі

  1. 1 2 3 Самуйлёнок Эдуард Людвигович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Пісьменнікі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Памерлі ў Мінску
Пісьменнікі СССР
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Беларускамоўныя пісьменнікі
Нарадзіліся ў 1907 годзе
Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Памерлі ў 1939 годзе
Нарадзіліся 18 жніўня
Драматургі Беларусі
Памерлі 12 лютага
Члены літаратурнага аб’яднання ТАВІЗ
Пісьменнікі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Нарадзіліся 5 жніўня
Асобы