wd wp Пошук:

Усходні калідор

«Усхо́дні калідо́р» (руск.: Восточный коридор) — беларускі мастацкі фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1966 годзе рэжысёрам Валянцінам Вінаградавым.[1] У фільме ўпершыню ў савецкім кінематографе ўзнімаецца тэма Халакоста.

Сюжэт

Фантазія аб беларускім падполлі ў гады вайны. Кінуўшы цень здрады на аднаго з падпольшчыкаў, фашысты спрабуюць раскалоць адзінства арыштаваных. Перш чым падпольшчыкі канчаткова пераканаюцца ў тым, што здраднікаў сярод іх усё ж такі няма і будуць гатовыя да ўцёкаў, яны перажывуць неймаверна цяжкія дні сумеснага быцця.

У галоўных ролях

Акцёр Роля
Р. Адамайціс
В. Нехарошава
Л. Абрамава
В. Плют
Г. Глебаў
Е. Рысіна
В. Цітова
Б. Маркаў
В. Кашпур
Н. Барабанаў
Б. Бабкаўскас
В. Акуратэрс

У эпізодах

Акцёр Роля
Н. Трусаў
А. Мелдуціс
С. Паска
Е. Шулдайтэ
А. Іваноў
В. Уральскі
І. Матвееў
І. Лазарыдзі
Л. Даброва
Л. Баранчык
Л. Шыфрын
С. Лук’янчыкаў

Здымачная група

Прэм’ера і пракат

На IV кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі, Беларусі і Малдовы ў горадзе Кішынёве карціна была аднадушна прызнана антымастацкай з’явай і выведзена журы з твораў, падлеглых абмеркаванню. Фільм быў абвінавачаны ў манернасці, вычварнасці, халодным эстэцтве, дасведчанасці ў прылівах і адлівах сучаснага кінематографу, эстэтычным і этычным цынізме. У масавы пракат стужка не выйшла.

Крытыка

Меркаванне на конт кінастужкі, якое выказана ў дакументальным фільме Андрэя Кудзіненкі «Валянцін Вінаградаў, альбо беларускае кіно, якога няма» (2018):

" Падзея незвычайная для беларускага кіно. Фільм дзіўны, нечаканы, эклектычны, фільм-кентаўр, фільм на ўзбочыне традыцый. Ні да гэтае карціны, ні пасля яе ў беларускім кіно не з’яўлялася твораў, у якіх гэтак аголена, з такой шчырасцю праводзіліся канцэпцыі, настолькі чужыя нашаму разуменню гісторыі. Гэта яскравы прыклад таго, куды здольны завесці сляпая, несвядомая пагоня за модаю, не толькі ў фармальным дачыненні, але і ў трактоўцы падзей. "

Зноскі

  1. Анна Крючкова.. «Восточный коридор» и «Искусство исчезновения». История в двух фильмах(руск.) . «Аргументы и Факты в Белоруссии». (9 чэрвеня 2017). Праверана 13 жніўня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы Валянціна Вінаградава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Фільмы 1966 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы студыі «Беларусьфільм»