wd wp Пошук:

Мазавецкае ваяводства

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мазавецкае ваяводства (значэнні).

Мазавецкае ваяводства (польск.: województwo mazowieckie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Польшчы. Адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад — Варшава. Плошча — 35 тыс. км², насельніцтва — 5 301 760 жыхароў (2013 год)[1].

Утворана 1 студзеня 1999 года ў выніку адміністрацыйнай рэформы.

Геаграфія

Размешчана на Мазавецкай нізіне, у межах якой вылучаецца Варшаўская катлавіна. Рэльеф нізінны з участкамі марэнных раўнін і шырокімі далінамі. Карысныя выкапні: будаўнічыя матэрыялы (гліны, пяскі, жвір, мел).

Клімат умерана-кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня — ад -4°C да -2.5°C, ліпеня — 18.5°C, ападкаў 470—600 мм за год.

Галоўныя рэкі: Вісла, Буг, Нараў, возера Зягжынскае. Глебы пераважна падзолістыя, балотныя, бурыя. Лясы займаюць 21% тэрыторыі.

Прамысловасць

Гаспадарка прамыслова-аграрнага тыпу. Развіты машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтамабіле- і трактарабудаванне, электратэхнічная, электронная прамысловасць), нафтахімічная і хімічная, харчовая, лёгкая прамысловасць.

Асобы

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Ваяводствы Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мазавецкае ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак