wd wp Пошук:

Гарычка крыжападобная

Гарачаўка крыжападобная ці Гарычка крыжападобная[3][4], Таўстушка[5], Саколлі пералёт[6], Сакаліны пералёт[3] (Gentiana cruciata) — від кветкавых раслін роду Гарычка (Gentiana) сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae).

Батанічнае апісанне

Гарычка крыжападобная. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна, вышынёй 20—50 см, з тоўстым, скарочаным, бураватым карэнішчам. Мае некалькі ўзыходных, густа пакрытых лісцем, сцёблаў. Сцябловыя лісты падоўжаныя, супратыўные сядзячыя. Лісце ланцэтападобнае або авальнае, цёмна-зялёнае, бліскучае, з выразнымі жылкамі. Кветкі сабраны пучкамі ў пазухах верхняга лісця; вяночак унутры сіні, звонку шэра-зялёны. Плод — шматнасенная каробачка. Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажаецца насеннем.

Расце адзінкавымі экземплярамі і невялікімі групамі на ўзлесках, лугах, сярод зараснікаў хмызнякоў.

Арэал

Суквецце гарачаўкі крыжападобнай

Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор’е, Малая Азія, Каўказ, цэнтральныя і паўднёвыя раёны Усходняй Еўропы, Сярэдняя Азія. На тэрыторыі Беларусі трапляецца пераважна ў паўночнай і ўсходняй частках. У Расіі расце ў Заходняй Сібіры.

Выкарыстанне

У медыцыне выкарыстоўваецца як сродак, які узбуджае апетыт і паляпшае страваванне, а таксама ў выпадках засмучэння стрававання, якія суправаджаюцца ахіліяй(руск.) бел. і дыспепсічнымі(руск.) бел. з’явамі. Гарачаўка валодае гаючымі ўласцівасцямі — выкарыстоўваецца пры гастрытах, калітах, захворваннях печані, анеміі.

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  6. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гарычка
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак