wd wp Пошук:

Гаркуха

Гарку́ха, кароўка[1], гаркушка[1], малачай (Lactarius rufus) — шапкавы базідыяльны грыб роду Млечнік (Lactarius) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).

Апісанне

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—8 см, плоска-пукатая або шырокалейкападобная, у цэнтры з вострым бугарком, чырванавата-карычневая, гладкая, сухая. Пласцінкі прырослыя або слабасыходныя, рыжаватыя, з белым налётам спор. Мякаць палевая, шчыльная, з белым пякуча-вострым млечным сокам, непрыемна пахне. Млечны сок не змяняе афарбоўку на паветры. Ножка цыліндрычная, 5—8 см у даўжыню і 1—1,5 см у дыяметры, шчыльная, потым пустая. Споры бясколерныя, эліпсоіднай формы, бародаўчатыя.

Пашырэнне

Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ўсюды. Расце групамі, пераважна ў вільготных хваёвых лясах і на мохавых балотах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў чэрвенікастрычніку.

Выкарыстанне

Ядомая, спажываецца соленая, (перад засолкай вымочваюцца, каб не было гаркаты).

Зноскі

  1. 1 2 Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.)  / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — 192 с. — 60 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Ядомыя грыбы
Катэгорыя·Грыбы Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Млечнік
Катэгорыя·Грыбы Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта