wd wp Пошук:

Мікалай Апанасавіч Дарожкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дарожкін. Мікалай Апанасавіч Даро́жкін[1] (руск.: Дорожкин Николай Афанасьевич; 14 снежня 1905 — 27 красавіка 1993) — вучоны ў галіне мікалогіі і фітапаталогіі, акадэмік Акадэміі навук БССР (1962; член-карэспандэнт з 1950), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), доктар сельскагаспадарчых навук (1934), прафесар (1933). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Гарохаўка Бранскага павета Арлоўскай губерні (зараз у Бранскім раёне Бранскай вобласці Расіі). У 1917 годзе скончыў вучылішча ў сяле О́ўстуг[2]. У 1927 годзе — Горыгорацкі земляробчы інстытут (сучасная Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія) і працаваў асістэнтам да 1929 года. У 1929—1930 гг. на пасадзе дырэктара Стара-Барысаўскага сельскагаспадарчага тэхнікума, у 1930—1931 гг. — дырэктар Мінскай станцыі аховы раслін. З 1931 года працаваў у Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР на пасадах навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыяй і адначасова ў 1933—1941 гг. — прафесар кафедры сістэматыкі раслін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1936—1940 гг. займаў пасаду дырэктара, у 1940—1941 загадчыка аддзела Інстытута біялогіі АН БССР і адначасова ў 1947—1952 гг. загадчыка кафедры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У час Вялікай Айчыннай вайны М. А. Дарожкін падпльшчык-сувязны партызанскіх атрадаў «Бальшавік» і «Мсціўцы»[2]. У 1944—1948 гг. аднавіў працу ў Мінску Інстытут біялогіі і М. А. Дарожкін займае пасаду загадчыка аддзелам аховы раслін, а ў 1948—1952 гг. дырэктара інстытута. Адначасова ў 1947—1952 гг. працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадзе загадчыка кафедрай сістэматыкі раслін. У 1952 годзе прызначаны загадчыкам лабараторыяй фітапаталогіі ў Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР, а ў 1959 годзе — дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства і плодаагародніцтва і загадчык лабараторыі. З 1976 года М. А. Дарожкін на пасадзе загадчыка лабараторыяй сістэматыкі ніжэйшых раслін у Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР.

Навуковая і грамадская дзейнасць

М. А. Дарожкіну належаць навуковыя працы па фітапаталогіі сельскагаспадарчых культур, біялогіі пашырэння ўзбуджальнікаў хвароб збожжавых і бабовых культур, бульбы, таматаў і інш. Вызначыў новы цыкл развіцця фітафтарозу і рака бульбы, распрацаваў агратэхнічныя спосабы барацьбы з узбуджальнікамі рака бульбы, лабараторна-палявы метад ацэнкі ўстойлівасці гатункаў бульбы да фітафторы, тэхналогію барацьбы з хваробамі і шкоднікамі бульбы. Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 23 манаграфій[2], і шэрагу патэнтаў[3].

У 1935—1938 гг. абіраўся членам ЦВК БССР. Таксама абіраўся дэлегатам VII Усесаюзнага з’езда Саветаў, на якім выступіў з дакладам. Неаднаразова прымаў удзел у міжнародных навуковых мерапрыемствах. Уваходзіў у склад прэзідыума Камісіі Акадэміі навук СССР па навуковым асновам сельскай гаспадаркі, бюро біялагічнага аддзялення Акадэміі навук БССР, рэспубліканскага таварыства «Веды», рэакцыйных калегій часопісаў «Микология и фитопатология» (АН СССР), «Весці АН БССР», «Сельское хозяйство Белоруссии», зборніка «Ботаника» (АН БССР)[2]. Займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Беларускага рэспубліканскага батанічнага таварыства, якое ўзначаліў у 1947 годзе[2].

Сярод апублікаваных прац:

Узнагароды і званні

Імя М. А. Дарожкіна занесена ў кнігу «Хто ёсць хто» выдавецтва Marquis (ЗША)[2].

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. 1 2 3 4 5 6 Имя в белорусской науке: Дорожкин Николай Афанасьевич (руск.)  // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі
  3. PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)
  4. ДОРОЖКИН Николай Афанасьевич (14.12.1905 — 27.04.1993) (руск.)  // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (42):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута біялогіі АН БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бранскім павеце
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Біёлагі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бранскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Памерлі 27 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Фітапатолагі
Катэгорыя·Члены ЦВК БССР
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Міколагі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў