wd wp Пошук:

Сыраежкавыя

Сыраежкавыя (Russulaceae) — сямейства шапкавых базідыяльных грыбоў парадку агарыкавых.

Апісанне

Пладовыя целы добра развітыя, мякаць хрупкая. Шапка ўкрыта скуркай, гіменафор пласціністы. Споры бясколерныя, у масе белыя, жаўтавата-крэмавыя.

Арэал

На тэрыторыі Беларусі 2 роды, 94 віды. Найбольш пашыраны сыраежка (Russula), валуй (Russula foetens), грузды, скрыпіца (Lactarius vellereus), ваўнянка (Lactarius torminosus), бялянка (Lactarius pubescens), рыжык (Lactarius deliciosus), гаркуха (Lactarius rufus), млечнік (Lactarius), падгруздак (Russula adusta)[1].

Значэнне

Ядомыя і лекавыя грыбы.

Зноскі

  1. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сыраежкавыя (сямейства)