wd wp Пошук:

Галіна Іванаўна Сяржаніна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сяржаніна. Галіна Іванаўна Сяржа́ніна (17 кастрычніка 1930,Мінск — 22 мая 2008,Мінск) — вучоны, ў галіне мікалогіі, кандыдат біялагічных навук (1962).

Біяграфія

Г. І. Сяржаніна нарадзілася ў Мінску, у сям’і біёлагаў[1]. У 1949[1] годзе скончыла школу, у 1954 годзе — біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1956 года ў аспірантуры пры Інстытуце біялогіі АН БССР да В. Ф. Купрэвіча. У 1962 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Съедобные и ядовитые грибы БССР порядка Agaricales и их хозяйственное значение»[1]. З 1959 г. працавала ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР старэйшым навуковым супрацоўнікам, выконваючым абавязкі загадчыка лабараторыі, з 1966 года — старэйшы навуковы супрацоўнік лабараторыі сістэматыкі ніжэйшых раслін.

У 1988 годзе Г. І. Сяржаніна выйшла на пенсію[1].

Навуковая дзейнасць

Г. І. Сяржаніна займалася даследаваннямі відавога складу, пашырэння, біялагічных асаблівасцей шапкавых грыбоў. Её належаць працы па флоры, сістэматыцы, экалогіі і цэналогіі вышэйшых грыбоў. Апублікавала больш за 180 навуковых прац, у тым ліку 15 навуковых і навукова-папулярных кніг.

Вынікі даследаванняў Г. І. Сяржанінай таксама захоўваюцца ў мікалагічным гербарыі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі[1].

Выбраная бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Памяти Галины Ивановны Сержаниной // Микология и фитопатология, том 44, 2010, выпуск 6
  2. Ботанические коллекции Беларуси

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2008 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Кандыдаты біялагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Міколагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
Катэгорыя·Міколагі СССР
Катэгорыя·Батанікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»