wd wp Пошук:

Універсітэт Гельмута Шміта

Універсітэт Гельмута Шміта (ням.: Helmut-Schmidt-Universität) ці Гамбургскі ўніверсітэт Бундэсвера (ням.: Universität der Bundeswehr Hamburg) — нямецкая дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Гамбург.

Агульная характарыстыка

Універсітэт з’яўляецца спецыялізаванай ваеннай навучальнай установай, заснаванай у 1973 годзе па ініцыятыве тагачаснага федэральнага міністра абароны Гельмута Шміта. Вучэльня вядома таксама пад сваёй першапачатковай назвай «Універсітэт бундэсвера ў Гамбургу». Выкладанне ўпершыню пачалося восенню 1973 года. Гэта адзін з двух універсітэтаў, якія былі створаны Бундэсверам для падрыхтоўкі і навучання сваіх будучых і дзеючых афіцэраў.

Вучэльня даступна толькі афіцэрам і кандыдатам у афіцэры Бундэсвера. Аднак з тых часоў, як ён пачаў дзейнічаць, былі заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве з краінамі-саюзнікамі НАТА, на аснове якіх пэўная колькасць афіцэраў з гэтых дзяржаў могуць вучыцца ў Гамбургу.

З 2002 года ва ўніверсітэце навучаецца невялікая колькасць цывільных студэнтаў. Абавязковай умовай для такога навучання з’яўляецца стыпендыя. Гэтыя стыпендыі звычайна прысуджаюцца фондамі, якія маюць цесныя сувязі з нямецкай прамысловасцю — такім чынам, гэтыя студэнты, па меншай меры ўскосна, атрымліваюць падтрымку ад свайго будучага працадаўцы, звычайна буйных прамысловых кампаній, якія нярэдка цесна звязаныя з вайскова-прамысловым комплексам. Па стане на 2011 год кошт навучання складаў 6 000 еўра (гуманітарныя навукі), 8 000 еўра (эканоміка) або 10 000 еўра (інжынерыя) за навучальны год.

Факультэты

Зноскі

  1. https://www.hsu-hh.de/wp-content/uploads/2018/05/leporello_zahlen-daten-fakten_2018.pdf

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1973 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Германіі