wd wp Пошук:

Гамбургскі ўніверсітэт

Галоўны будынак Гамбургскага ўніверсітэта

Гамбургскі ўніверсітэт (ням.: Universität Hamburg) — адзін з найбуйнейшых акадэмічных цэнтраў Германіі.

Гісторыя

Датай стварэння Гамбургскага ўніверсітэта лічыцца 1 красавіка 1919 года[3]. Перадумовай яго ўзнікнення з’явілася стварэнне ў 1613 годзе ў Гамбургу «Акадэмічнай гімназіі». На працягу двух семестраў гімназісты праслухоўвалі агульны курс лекцый, пасля чаго пераходзілі да спецыялізаваных курсаў, але з-за малой колькасці слухачоў гімназія была вымушана зачыніцца.

У 1895 годзе бізнэсмэн Эдмунд Сімерс ахвяраваў будынак для правядзення даследаванняў і лекцый. Сёння гэты будынак — галоўны корпус Гамбургскага ўніверсітэта. У XIX стагоддзі разам з Акадэмічнай гімназіяй паўстаў батанічны сад (1821), абсерваторыя (1833), хімічная лабараторыя (1878), фізічная лабараторыя (1885) і г. д. Корпус акадэміі пашыраўся, што прывяло ў 1907 годзе да стварэння «Гамбургскай навуковай арганізацыі», якая займалася падтрымкай навуковых экспедыцый і выдавецтвам публікацый, і Colonial Institute ў 1908 годзе.

У пачатку ХХ стагоддзя Вернер Меле распачаў спробу аб’яднаць гэтыя інстытуты ва ўніверсітэт, але гарадскі парламент адхіліў гэтую прапанову. І толькі пасля Першай Сусветнай вайны насельніцтва Гамбурга прагаласавала за адкрыццё «Гамбургскага ўніверсітэта» і прызначыла Вернера Меле рэктарам універсітэта .

На базе універсітэта было створана 4 факультэты: права, медыцына, філасофія і натуральныя навукі. Перадумовай стварэння медыцынскага факультэта было адкрыццё клінікі ў Эпендорфе, якая праславілася ў часы вялікай халеры ў XIX стагоддзі. Колькасць факультэтаў да 1954 павялічылася да шасці — падзяліўся сацыяльна-эканамічны факультэт і прававы факультэт, таксама адкрыўся новы евангелічны тэалагічны факультэт.

У 1919 годзе ва ўніверсітэце вучылася 1729 студэнтаў. У пачатку 1950-х гадоў колькасць студэнтаў павялічылася да 6000, у 1960-х гадах гэтая колькасць падвоілася, а ў 1970-я гады тут атрымлівалі вышэйшую адукацыю ўжо 19200 будучых спецыялістаў. У 2000-х гадах у Гамбургскім універсітэце вучыцца каля 39 000 студэнтаў.

Вядомыя супрацоўнікі і студэнты

Зноскі

  1. uni-hamburg.de: Universitat in Zahlen: Studierendenzahl Архівавана 7 жніўня 2011.,
  2. uni-hamburg.de: Auslandische Studierende Архівавана 11 чэрвеня 2007.
  3. афіцыйны сайт Гамбургскага ўніверсітэта(англ.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2012. Праверана 29 жніўня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Гамбургскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1919 годзе